|
Четверг, 24.12.2015 08:40
Хто зялёны і вусаты,
Апрануўся ў шлем і латы?
Ходзіць ён хвастом наперад,
Не паймаеш яго ў нерат.
(Рак-вусач)
Касматаўтам стаў мураш
І адправіўся ў ваяж
У бяскраек сіні…
Зваўся ён
Бадзіні.
Весялушка, сакатушка
Наша мушка-зелянушка.
На лісточку танцавала,
Чаравічкі пагубляла,
Вярталася мушка ... Далей
|
Героi беларускiх казак
Забаўлянкі
|
Среда, 23.12.2015 08:32
Пакацігарошак
Пакацігарошак
Без ручак і ножак
Пакаціўся з горкі.
Мышка кажа з норкі:
– Пакацігарошак,
Добры і харошы,
Ты паломіш косці.
Завітай у госці.
– Не магу спыніцца,
Увесь час каціцца
Мне наканавана.
Я таму названы
Пакацігарошак
Без ручак і ножак.
Папугай Ара
– Ара, Ара, ... Далей
|
Вершы на памяць
|
Вторник, 22.12.2015 07:26
Янка ЖУРБА
Дзед Мароз
У вопратцы белай
Шырокай, даўгой,
З вялікай пушыстай
Мятлой-барадой
Прыйшоў к нам здалёку
Дзядуля-Мароз,
Завеі і холад
З сабою прынёс.
Анатоль ЗЭКАЎ
Ёлка для зайчанятак
На Каляды
Ната з братам
Ладзяць ёлку
Зайчанятам,
Каб яны
І Ната з братам
Адзначалі
Разам свята.
Алесь ПІСЬМЯНКОЎ
Дружок
Весяліцца
Не магу,
Калі ты
На ... Далей
|
Вершы Агніi Барто
|
Понедельник, 21.12.2015 08:22
Мячык
Наша Таня гучна плача:
Укаціўся ў рэчку мячык.
– Ціха, Танечка, не плач:
Не патоне ў рэчцы мяч.
Зайка
Збегла ад дажджу малая,
Зайку кінула на лаве,
Злезці ён з яе не змог
І да нітачкі прамок.
Бычок
Ідзе бычок, ... Далей
|
У Мiнску правядуць Першы адкрыты міжнародны фестываль-конкурс творчых калектываў «Калядная зорка» 2016
|
Пятница, 18.12.2015 19:58
ПАЛАЖЭННЕ
I адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу творчых калектываў
«Калядная зорка» 2016!
У межах адкрытага міжнароднага конкурсу «Калядныя сустрэчы"
Тэматыка фестывалю-конкурсу: "Чароўны свет Калядаў і Новага года».
Арганізатары фестывалю-конкурсу:
РГА "Сябры Вясёлкi», пры падтрымцы прадзюсарскага адукацыйнага цэнтра «Агні ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
|
Пятница, 18.12.2015 08:15
Аповесць-казка
31. Гаўкала ахоўвае Клекатуню і Бусю
Над вёскай праляцеў доўгі, белы клін буслоў. Важак Бусел клекатнуў на ўсё на-ва-ко-лле. Людзі па-вы-бя-га-лі з хат, махалі птушкам рукамі. Дзеці крычалі:
– Буслы!.. Буслы ад-ля-та-юць ... Далей
|
Калыханка
|
Четверг, 17.12.2015 07:11
Ходзіць ноч нячутна
За тваім акном.
Спі, мая дачушка,
Спі салодкім сном.
Птушкі ўсе замоўклі
І палеглі спаць.
Будуць заўтра зноўку
Песні напяваць.
Коцік не мурлыча –
Бач, заснуў і ён,
А гадзіннік ліча
Шмат шчаслівых дзён.
Касманаўт у небе
Правярае ціш.
Спаць, казаў ... Далей
|
Гісторыя пра навагоднюю ялінку
|
Среда, 16.12.2015 07:28
Здарылася ўсё гэта далёка-далёка, у казачнай краіне. У глухім лесе жыла-была ялінка. Расла яна на паляне адна-адзінюткая. Сумна ёй было і маркотна. Толькі часам прабяжыць зайка шэранькі каля ялінкі, ці ... Далей
|
Як ялінкі мадэлямі сталі
|
Вторник, 15.12.2015 07:29
Арфаграфiя i пунктуацыя аўтара захаваны.
П’еса – казка
Д з е й н ы я а с о б ы
Д з в е я л і н к і
С н е ... Далей
|
Грошык і таямнічы кошык. Працяг
|
Понедельник, 14.12.2015 07:40
11. Спагадлівы Страх
– Сёння, Яначка, я пазнаёмлю цябе з дзядзькам Страхам, – загадкава падміргнуў Грошык.
Янка ўжо даўно ведае, што Грошык гатовы рабіць любыя сюрпрызы. Але каб сустракацца з самім Страхам, ... Далей
|
Наташын парасон
|
Пятница, 11.12.2015 07:38
У Наташы – парасон,
Але ёй не трэба ён –
Яна дожджыка, зірніце,
Нічагуткі не баіцца:
Зняўшы туфлі, смешніца,
З цёмнай хмаркай цешыцца –
Пад высокім летнім душам
Падабаецца ёй дужа.
А куды знік парасон?
Ад дажджу хавае ён
Курыцу ... Далей
|
Лічылка
|
Четверг, 10.12.2015 07:31
Раз,
Два,
Тры,
Чатыры,
Пяць…
А я ўмею ўжо лічыць.
Раз,
Два,
Тры,
Чатыры,
Пяць…
Можна ў школу не хадзіць.
У бары жыве мядзведзь –
Лічбы ён вырыквае…
Каб мяне лепш зразумець,
Прывяду пяць прыкладаў.
Кожны дзень хаджу я ў сад –
Там смакоццяў розных шмат.
Мне ж ... Далей
|






















