Вершы Агніi Барто
Понедельник, 21.12.2015 08:22. Рубрика: БУСЯ
Наша Таня гучна плача:
Укаціўся ў рэчку мячык.
– Ціха, Танечка, не плач:
Не патоне ў рэчцы мяч.
Зайка
Збегла ад дажджу малая,
Зайку кінула на лаве,
Злезці ён з яе не змог
І да нітачкі прамок.
Бычок
Ідзе бычок, хістаецца,
Завойкаў на хаду:
– Вой, дошчачка канчаецца,
Я зараз упаду!
Слон
Спаць пара! Заснуў бычок,
Лёг у кораб на бачок.
Сонны мішка лёг у ложак,
Толькі слон заснуць не можа.
Галавой ківае слон,
Ён сланісе шле паклон.
Конік
У мяне цудоўны конік,
Прычашу яго сягоння,
Грабянцом прыгладжу хвосцік
І вярхом паеду ў госці.
Самалёт
Самалёт мы зробім самі,
Панясемся над лясамі.
Панясемся над лясамі,
Потым вернемся да мамы.
Пераклала з рускай мовы Раіса Баравікова.