Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Аповесць-казка
31. Гаўкала ахоўвае Клекатуню і Бусю
Над вёскай праляцеў доўгі, белы клін буслоў. Важак Бусел клекатнуў на ўсё на-ва-ко-лле. Людзі па-вы-бя-га-лі з хат, махалі птушкам рукамі. Дзеці крычалі:
– Буслы!.. Буслы ад-ля-та-юць у вырай!..
Буслы па-мах-ва-лі крыламі, нібыта не ляцелі, а раз-віт-ва-лі-ся. Як ніколі трывожна клекатаў важак. Нешта важнае пе-ра-да-ваў на зямлю.
Дзед Арцём па-тлу-ма-чыў:
– Тры-во-жы-цца за свайго сынка Бусю. І за яго сяброўку Клекатуню…
Дзед запрасіў дзяцей у свой двор.
У за-га-рад-цы перад хляўком з купамі, на свежай саломе ляжала Клекатуня. Побач, як па-гра-ніч-нік, стаяў на варце Буся. Ён пільна ўзіраўся ва ўсё, што ад-бы-ва-ла-ся наўкол. Першым убачыў дзяцей, якія шумным натоўпам у-ва-лі-лі-ся ў двор дзеда Арцёма.
Буся за-не-па-ко-іў-ся. Пачаў трывожна хадзіць вакол Клекатуні. Узмахваў крыламі. Шчоўкаў доўгай дзюбай, як бы гаварыў: “Не чапайце па-ра-не-ную… Затапчу!.. Заклюю!..”
З будкі азваўся Гаўкала. Сваім звонкім голасам за-сту-паў-ся за дзедавых гасцей. Ён бачыў, як буслы цяжка пе-ра-жы-ва-юць няволю, бо сам на ланцугу, без волі.
А дзеці і не мелі нават дрэннай думкі пра птушак. Яны спыталі ў дзеда Арцёма:
– Чым дапамагчы вам?
– Можа, па-шу-ка-лі б на лузе жабак. Не хочуць мае госцейкі есці хатнюю яду.
– Мы мігам! – па-а-бя-цаў Толік і загадаў сваёй камандзе: – За мной!..
Праз якую гадзіну гурт дзяцей зноў уляцеў на двор да дзеда Арцёма. Кожны вярнуўся са зда-бы-ча-ю: хто жабку падлавіў, хто жука, хто страказу. Алёнка прынесла з дому ка-ра-сі-каў, якіх налавіў тата. А Марынка ад-шка-да-ва-ла ад свайго абеду ка-ва-ла-чак курачкі.
Дзед Арцём прыняў па-час-тун-кі для буслоў і раз-важ-лі-ва сказаў:
– Не прападуць мае госці. Разам будзем складваць для іх меню…
Гаўкала за-мі-ла-ва-на пазіраў на ўсіх. Яму стала весялей на двары. У яго цяпер па-боль-ша-ла клопатаў. Ён ахоўваў не толькі дзедаву хату. Ён узяўся а-ба-ра-няць па-ра-не-ную Клекатуню і вернага ёй Бусю.
Гаўкала за-да-во-ле-на віляў сваім махнатым хвастом.
32. Дзедава Афрыка
Буся і Клекатуня, канечне, вельмі су-ма-ва-лі па сваіх родзічах. Як яны там, у Афрыцы?
Але ж усё болей пры-вы-ка-лі да новага жыцця ў ча-ла-ве-чым маёнтку. Праўду казалі бацькі: “Людзі – верныя сябры буслоў. Яны ніколі не зробяць вам а-ні-я-кай шкоды. У гэтым яны пе-ра-кон-ва-лі-ся кожны дзень.
Дзед Арцём, як мог, змазваў і пе-ра-вяз-ваў рану Клекатуні. Аднойчы выклікаў нават самога доктара Айбаліта. І той лячыў крыло бусліхі па ўсіх ай-ба-ліц-кіх правілах.
Уся вёска пры-хо-дзі-ла паглядзець на птушак, якія са-бра-лі-ся зімаваць дома. Асабліва дзеці палюбілі іх. Яны не толькі пры-но-сі-лі ім ежу. З дзедам зладзілі для іх некалькі буслянак. Адну – у за-га-рад-цы, на вуліцы. Другую – у хляве, праз сцяну з каровай Ласкай. Трэцюю – у хаце, каля печы, самую цёплую і мяккую. Жар-та-ва-лі:
– Гэта дзедава Афрыка для нашых буслоў.
Бусю і Клекатуню ахоўваў не толькі вулічны Гаўкала, а і хатні Мяўкала. Калі буслы клаліся спаць, ён вуркатаў ім сваю ка-лы-хан-ку. А бывала, прыносіў хворай буслісе злоўленых мышэй.
Буслоў прынялі і разумелі дзедавы Кукарэкала і Кудахталы. Яны не пя-рэ-чы-лі, каб птушкі з імі клявалі зярняты. Разам хадзілі па двары і разам хаваліся пад дах, калі ішоў дождж ці снег.
І вось аднойчы дзед Арцём і вяс-ко-вы-я дзеці за-ду-ма-лі пад-рых-та-ваць для буслоў па-да-ру-нак. Якраз жа ва ўсіх хатах пачалі ставіць і пры-ха-рош-ваць на-ва-год-нія ёлкі.
Раіса Баравікова
Уладзімір Ліпскі