Забаўлянкі
Среда, 23.12.2015 08:32. Рубрика: БУСЯ
Пакацігарошак
Без ручак і ножак
Пакаціўся з горкі.
Мышка кажа з норкі:
– Пакацігарошак,
Добры і харошы,
Ты паломіш косці.
Завітай у госці.
– Не магу спыніцца,
Увесь час каціцца
Мне наканавана.
Я таму названы
Пакацігарошак
Без ручак і ножак.
Папугай Ара
– Ара, Ара, папугай,
Хоць адну пярынку дай!
І са мной пагавары.
Пачынай: адзін, два, тры!
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ