На кантрольнай
Вторник, 19.09.2017 12:59. Рубрика: “Вясёлка” – 60, Вершы
Можа б, я рашыў задачу,
каб была яна лягчэй.
Думай, думай, галава,
думай жа хутчэй!
Думай, думай, галава,
думай ты як след,
Падару табе за гэта
новенькі берэт.
Думай, думай, галава,
я цябе прашу,
З мылам я цябе памыю,
потым прычашу.
Мы ж з табою не чужыя,
я прашу цябе,
А не выручыш, – за гэта
стукну па ілбе.
Марына БАРАДЗІЦКАЯ
З рускай мовы пераклаў Сяргей Грахоўскі
(№ 3, 1988)