Нараджэнне цяля
Среда, 20.09.2017 07:04. Рубрика: Вершы
Пацешны ён, бычок,
З прыкметаю асобай, –
У плямінах бачок
І лысінка на лобе.
Пужлівы, трапяткі,
Нібыта носіць ношку, –
Хістаецца ўбакі
На чарацінах-ножках.
Кароўка не маўчыць,
Бо ўсё ідзе да ладу.
А радасна мычыць,
Бычку бязмежна рада.
Над ім яна сапе,
Вылізвае ласкава.
Нікуды ад сябе
Яго не адпускае.
Васіль МАКАРЭВІЧ
Адгадай, як завуць бычка? Адшукай ў тэксце патрэбныя літары і складзі імя.