![]() |
Пятница, 24.12.2021 13:00
Ёсць планета
Ёсць у космасе планета
Ля праменнай зоркі,
Што цяплом яе сагрэта,
Дзе світанак золкі.
Дзе блакітам граюць рэкі,
Ззяюць снегам горы.
Дзе лясы шумяць адвеку,
Коцяць хвалі моры.
Дзе бушуюць акіяны
Ці ляжаць у стыні.
Дзе пясчаныя барханы
Узвялі пустыні.
Дзе ... Далей
|
Мікола МЯТЛІЦКІ
Вершы на памяць
![]() |
Понедельник, 20.12.2021 10:00
Кастусь КІРЭЕНКА
На санках
Які сягоння коўзкі снег!
Як лёгка з ветрам дужацца!
Нішто не спыніць санак бег,
Хоць і галовы кружацца.
Мікола МАЛЯЎКА
Белыя ключы
Пахаладала раптам —
І зіма ўначы
Перадала марозу
Белыя ключы.
Уладзімір КАРЫЗНА
Вітаем Новы год
З лясной цішы ... Далей
|
Яніна ЖАБКО «КОТ ЦІМОХ»
![]() |
Пятница, 10.12.2021 12:00
Кот Цімох сягоння зранку
З малачка злізаў смятанку.
Пацягнуўся сыты коцік,
Вымыў лапкі, хвост, жывоцік.
Потым пад кусточак сеў,
Пачаў слухаць птушак спеў.
Сон не даў сябе чакаць,
Запрашае зноў паспаць.
Сон ката пільнуе дзень,
За ім ходзіць, нібы ... Далей
|
Да юбілею Максіма БАГДАНОВІЧА
![]() |
Четверг, 9.12.2021 12:00
Зімой
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, ... Далей
|
Таццяна ЧЭКЕД «Шчанюк»
![]() |
Среда, 8.12.2021 12:00
Падарылі мне шчаня,
Баўлю час я з ім штодня.
Мой шчанюк такі харошы,
Добры, ласкавы, прыгожы!
З чорнай плямкай на спіне,
З рыжанькай — на галаве.
Як мядзведзь — такі калматы,
А яшчэ як кот — вусаты.
Поўсць ... Далей
|
Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ «ЧАРОЎНЫЯ СЛОВЫ»
![]() |
Воскресенье, 5.12.2021 12:00
Жыла-была адна сям’я. І была ў іх дачка Лізаветка. З жытнёвымі кудзеркамі валасоў. Як матылёк, насілася па кватэры. Усё разумела, слухалася бацькоў.
І раптам яе як падмянілі. Толькі хныкала, упарцілася ўсяму, ... Далей
|
Міхась ЧАРОТ «У вырай»
![]() |
Пятница, 26.11.2021 12:20
Надходзіў час зімы сцюдзёнай,
Плылі над краем цёмныя хмары,
Змяніўся колер траў зялёных,
Замоўклі жабы у выгарах.
Халодны вецер дзьмуў з паўночы
І песню жальбы пеў у полі;
Чарней як сажа сталі ночы;
А ўдзень туманна, як ... Далей
|
Анатоль ЗЭКАЎ «Вясёлкавыя задачкі»
![]() |
Среда, 24.11.2021 12:00
ПАЛІЧЫ ЛІМОНЫ
У Паліны — сем лімонаў,
На тры болей — у Ілоны,
На два меней — у Альжбэты,
На чатыры больш — у Светы.
Палічы,
Каб кожны ведаў,
Колькі ўсё ж было лімонаў
У Святланы і Альжбэты,
Ну ... Далей
|
Уладзімір МАЦВЕЕНКА «ЗАГАДКА-ЛАГАГРЫФ»
![]() |
Понедельник, 22.11.2021 12:31
Вася Вясёлкін з Васілінкай
З сябрамі задумалі паехаць
на экскурсію. Паўстала пытанне:
у які дзень? Нехта сказаў:
— Давайце паедзем у … .
1.
Калі да пэўнай літары
Дапісаць яшчэ літару —
Атрымаецца канчатак
Многіх слоў.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць ... Далей
|
Я помню ўсё…
![]() |
Пятница, 19.11.2021 10:00
Пад адной вокладкай у кнiзе сабраны шчымлівыя і балючыя ўспаміны вядомых пісьменнікаў Беларусі, якiя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі. Яны сталі сведкамі трагічных падзей 1941–1945 гадоў. Апавяданні і вершы дзяцей вайны ... Далей
|
Віншуем з 90-годзем даўняга сябра «Вясёлкі» — паэта Анатоля ВЯРЦІНСКАГА
![]() |
Четверг, 18.11.2021 10:00
МАМА МЫЛА РАМУ...
Паводле буквара
Была і ў мяне мама.
Мыла раму таксама.
Мыла раму яна дабяла, даясна.
Ці то ішло свята,
ці то прыйшла вясна.
Мама была занята --
мыла раму яна.
Мама раму мыла,
мама мыла шкло,
каб сонца ... Далей
|
ВЯСЁЛКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ
![]() |
Пятница, 12.11.2021 14:50
11 лістапада часопіс “Вясёлка” і пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч ЛІПСКІ завіталі ў бібліятэку № 14 на сустрэчу з юнымі чытачамі.
Як і заўсёды, сустрэча з пісьменнікам была прасякнута радасцю і асаблівай творчай ... Далей
|