Вторник, 28.06.2022 10:00. Рубрика:
Вершы
Нізка над зялёным лугам
Ластаўкі лятаюць кругам.
Робяць дзіўную работу:
Камароў збіраюць ротам.
А старыя кажуць людзі,
Што пад вечар дожджык будзе.

Паразважай!
З якой прыкметай аўтар звязаў ластаўку ў вершы? Ці ведаеш ты, чаму ластаўкі лятаюць нізка над вадой перад дажджом?