![]() |
Четверг, 31.12.2020 13:00
Пятрусь Броўка
Вясёлку пабачыць
Вялікае шчасце.
І як жа шчаслівы я тым –
Вясёлка над полем,
Вясёлка – у хаце,
Вясёлка – у сэрцы маім.
Кандрат Крапіва
Прыгладзіў сатырык калючкі-іголкі,
Каб гутарку мець з чытачамі “Вясёлкі”.
Здароўя вам зычу і ... Далей
|
У Новый год з «Вясёлкай»!
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
![]() |
Пятница, 18.12.2020 14:00
У пісьменніцы Ніны Галіноўскай – юбілей! Віншуем!
Навагодняе
Сягоння ёлка ў цэнтры.
Увага ёй, лясной,
І балі, і канцэрты,
І чэсць, як маладой.
Вянкамі карагоды
Плывуць вакол яе.
– Віншую з Новым годам! –
Гадзіннік гучна б’е.
Надзеі, пажаданні
У кожнага ... Далей
|
Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ
![]() |
Вторник, 15.12.2020 14:00
ДА БАБУЛІ
Прытулілася да лесу
бабуліна хата.
Вёска ў адну вуліцу,
ды ўнукаў багата.
Паўлік, Янка, Мартачка…
Дзецям не да гуляў:
– Паехалі, татачка,
на печ да бабулі!
Там, на печы, бабка
садавіну сушыць.
І паўнюткія мяшкі
яблыкаў і грушаў.
Вітамінчыкаў жывых
наямося ўволю,
каб ... Далей
|
Уладзімір ПАЎЛАЎ
![]() |
Суббота, 12.12.2020 11:00
Наш край
Наш край яснавокі –
З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце – кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш ... Далей
|
Васіль ЗУЁНАК
![]() |
Суббота, 5.12.2020 13:00
ШЧЫГОЛ
Што ён сказаць нам сіліцца?
Абноўка на патыліцы!
Ад дзюбы і да хвосціка
Шчыгол заўсёды ў форме.
У модзе ён не просценькі:
Яго аздоба горне.
Шыкоўна выглядае:
Як у люстэрку, ззяе
Ў сваім берэце новым
Шчыгол чарнагаловы.
... Далей
|
“Вясёлку” — у кожную школку
![]() |
Вторник, 1.12.2020 11:00
Сябры!
Ёсць добрая навіна. Наша “Вясёлка” перайшла пад крыло Міністэрства адукацыі Беларусі. Мара вясёлкаўцаў здзейснілася. Жывем надзеяй, што наш новы, педагагічны заснавальнік паспрыяе таму, каб часопіс “Вясёлка” быў у кожным ... Далей
|
![]() |
Воскресенье, 22.11.2020 13:00
Мастачкі Казка
Шмат гадоў таму на зямлі з’явіліся каралеўствы чатырох сясцёр: Зімы, Вясны, Лета і Восені. Кожная з іх хацела ўлады. І таму, каб сёстры жылі ў згодзе,
бацькі размеркавалі год на ... Далей
|
Лёля БАГДАНОВІЧ
![]() |
Пятница, 20.11.2020 13:00
БЕГЛА ВОСЕНЬ ПРАЗ СЯЛО...
Зранку дожджык пырскнуў трошкі,
Потым сонейка ўзышло.
З парасонам ды ў галёшах
Бегла восень праз сяло.
Несла кошык каляровы,
І чароўны, у якім
Шмат пяшчотных было словаў
І дарослым, і малым.
А яшчэ капуста, морква,
Памідоры, ... Далей
|
Анатоль ЗЭКАЎ
![]() |
Воскресенье, 15.11.2020 13:00
Грыбная восень
Лясная перамаўлянка
– Агу! – ляціць праз саснякі.
– Агу! – хтось адгукаецца.
Па лесе ходзяць грыбнікі
І так перамаўляюцца.
Баравік
Раздзімае шчокі, бо
Ён у лесе – цар грыбоў.
І шчаслівы той грыбнік,
Хто знаходзіць баравік.
Абабкі
З-за бяроз,
Задраўшы ... Далей
|
Васіль ДЭБІШ
![]() |
Воскресенье, 1.11.2020 13:00
ВЕЦЕР
Гуляў ён па лузе, па полі.
Над возерам дзьмуў, над вадой.
У садзе маім пасваволіў –
Смяяўся і трос барадой.
Па вуліцах хлопчыкам лётаў:
Ён хмары ганяў і мячы.
Стаміўся і ціха ля плоту,
Знямоглы прылёг адпачыць.
... Далей
|
Выйшла кніга Уладзіміра Ліпскага!
![]() |
Понедельник, 26.10.2020 15:03
Не голас, сэрца прамаўляе гэтыя словы, –
з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай.
Тут – наша гісторыя.
Тут – мае карані.
Тут – напеўная родная мова.
Тут – жывём мы!
Так пачынае свой твор Уладзімір ... Далей
|
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ
![]() |
Четверг, 15.10.2020 15:00
ЛЯСНЫЯ ЗАГАДКІ
Позні ранак ружавее,
У небе мала просіні.
Іней на траве бялее –
То прыкмета ……
Шмат дзівосаў пад нагамі,
Паміж дрэў і пад кустамі.
Чэпчык жоўты, невялічкі
Просяцца ў кашэль …….
З дрэва на дрэва маланкай лятае,
Скокне ... Далей
|