Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК. Хомка і альтанка
Четверг, 15.06.2023 10:10. Рубрика: Вершы
Пэўна, Свіслачы на ўцеху
Хомка бег і неспадзеў
З усяго свайго разбегу
У альтанку заляцеў, —
Тую, што на павароце
Нашай сціплае ракі.
Рэдка хто ў яе заходзе…
Хомка от забег такі!
І ў альтанкавым спакоі
Напалохаў вераб’я,
Пахваліўшыся сабою:
“Свіслач! Бачыш? Гэта я!”
“Бачу!” — Свіслач адказала
І альтанку, і Хаму
Раз — і ўміг адлюстравала,
Каб такою дасканалай
Кампазіцыяй удалай
Пахваліцца шчэ каму!