Жывая класіка
Понедельник, 13.07.2015 11:16. Рубрика: Вершы
У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
У Беларусі кожны куточак,
Дзе ты не пойдзеш, пяе…
Звонкае слова, звонкая песня,
Звонкае сэрца яе.
Пятрусь БРОЎКА
Пятрусь БРОЎКА (25.06.1905 – 24.03.1980) – народны паэт Беларусі. Для дзяцей напісаў кніжкі “Маладым сябрам”, “Наш музей”, аповесць “Донька-Даніэль”. У чэрвенi споўнiлася 110 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі.