Вавёркі
Пятница, 10.07.2015 07:01. Рубрика: Вершы
-Як гэта так? – запытаеце вы.
Выраслі раптам на дрэвах грыбы!
Баравікі, падасінавікі
І сыраежкі і рыжыкі…
— Проста якое-та дзіва!
Скажаце вы палахліва.
А бельчаня усміхнецца:
— Цуда запасам завецца.
Гэта грыбы для зімы.
На дрэвы чапляем іх мы!
Усіх, хто запасы збірае,
Ніколі зіма не пужае.
Вавёркі і ўлетку і ўвосень
Грыбы у кладоўкі прыносяць.
Збіраюць арэшкі лясныя,
Складаюць ў свае кладавыя.
Iна Зарэцкая