Цягнік
Четверг, 9.07.2015 07:09. Рубрика: Вершы
Майстраваць наш кот любіў:
Не свісток – цягнік зрабіў!
Шмат гасцей ён запрасіў –
І хапіла месца ўсім.
Для старых – вагон плацкартны,
Для дзятвы – вагон агульны.
Гоман там, і смех, і жарты, –
Лепш за ўсе забавы-гульні!
Кот паважна ў вус мурлыкаў:
“Ну, відаць, што ўсіх паклікаў…”
Запрасіў мышэй таксама –
У вагон апошні самы.
Толькі мышы пацішэлі –
Не прыйшлі на запрашэнне…
Кот аж з твару стаў сушэй,
Не пабачыўшы мышэй.
І адно карціць яму:
Не прыйшлі яны чаму?..
А вагон той – крыўды ком –
Бег і бег паражняком…