Бусяняты ў гасцях у «Вясёлкі»
Вторник, 2.12.2014 12:08. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
На мінулым тыдні адным цудоўным днём у рэдакцыю «Вясёлкі» заляцелі бусяняткі. Аказалася, што вучацца яны ў пачатковай школе №39 Завадскога раёна горада Мінска. Экскурсію ў рэдакцыю арганізавала дырэктар Людміла Касценка, якая кожны дзень адчыняе новыя дзверы ў свет дзіцячай беларускай літаратуры. Усяго ў гэтай школе выпісваюць «Бусю» 30 хлопчыкаў і дзяўчынак.