|
Суббота, 13.04.2013 08:23
Беларуская песня
Каля лесу, каля бору,
Дзе жывыя ўсе азёры,
Край мой рассцілаецца –
Прыгажосцю славіцца.
Салаўі пяюць вясною,
А мяцеліцы – зімою,
Радасць людзям чуецца,
Аж душа хвалюецца.
Усё лета край любімы
Каласамі залатымі
З мірным небам шэпчацца –
Сонца ў ... Далей
|
Уладзімір КАРЫЗНА. Вершы
Яшчарка
|
Четверг, 4.04.2013 17:14
Ох і любіць яна спешку!
Перабегла
дзецям сцежку.
І хацела – пільным будзь! –
у зялёны мох нырнуць.
Не нырнула,
не паспела!
Дзеці кінуліся смела
Ўслед за ёй
і за паўхвілі
шумным гуртам акружылі –
ні пад мохам,
ні ў галлі
ёй схавацца не далі.
Хтосьці ... Далей
|
Мае дрэвы
|
Среда, 3.04.2013 17:09
Калі іду, заўсёды прыпынюся,
Ля помніка Купалы пастаю.
На ліпы кучаравыя дзіўлюся,
Гляджу на працу даўнюю сваю.
Дзень добры, дрэвы!
Вы мяне пазналі?
Было гэта шмат год таму назад.
На гэтым месцы ямкі мы капалі
І ў іх ... Далей
|
Сяброўства
|
Вторник, 2.04.2013 11:29
Жывуць у сяброўстве дрэвы —
Дуб з клёнам, бяроза з сасной.
Яны размаўляюць, нібыта
Брат з братам, сястра з сястрой.
Як бацька, іх дуб прыкрывае,
Калі залютуюць вятры.
Такая апека бывае,
Калі ў добрай згодзе сябры.
Паўлюк ПРАНУЗА
Паўлюк ... Далей
|
Верталёт
|
Среда, 27.02.2013 11:51
Зноў над хатай верталёт
І гудзе і тахкае.
Напужаўся шэры кот.
Куры закудахталі.
-Апусціся, верталёт,
Нізка да зямлі,
Падай лесвіцу, пілот,
І мяне вазьмі.
Мне ўжо мінула пяць,
Пайшоў шосты год,
Вельмі ж я хачу лятаць.
Ну, вазьмі, пілот!
Паляцім мы аж ... Далей
|
Станіслаў Шушкевіч «Каток»
|
Среда, 27.02.2013 09:17
Станіслаў ШУШКЕВІЧ (19.02.1908 – 1.01.1991) – беларускі пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі. Для дзяцей напісаў кнігі”Звярыны баль”, “Лясная калыханка”, “Сарочы церамок”, “Колькі кіпцікаў у кошкі”, “Дванаццаць пасланцоў”, “Барадаты камар”, “Ліса ... Далей
|
Да 75-годдзя да дня нараджэння Анэлі ТУЛУПАВАЙ
|
Вторник, 26.02.2013 09:17
ЧАРОЎНЫ КЛУБОЧАК
Не чутна ў хаце смеху.
Сумнай Алеся стала.
Бабулька дамоў паехала,
Скарбонку з сабой забрала.
Скарбонка была чароўная,
Казак і песень поўная.
-- Не сумуй, бялянка, --
Маці кажа ўранку. –
Я табе клубочак дам,
На мурог яго ... Далей
|
Анатоль ЗЭКАЎ. Вершы
|
Воскресенье, 24.02.2013 12:04
БІМ
Адмарозіў вушы Бім,
Прастудзіўся Бім –
І злёг.
Дома з ім
Цяпер сядзім,
Не выходзім
За парог,
Бо калі хварэе Бім
Я хварэю
Разам з ім.
ПТУШЫНАЯ НЕБЫЛІЧКА
На дварэ снягі гурбяцца,
Рассцілаюць свой кілім.
Птушкі сцюжаў не баяцца –
Ім не холадна зусім.
Ранкам ... Далей
|
Студзеньская раніца
|
Среда, 20.02.2013 13:37
Такое неба сіняе.
Зямля пад снегам спіць.
Бярозка ў белым інеі
Прыгожая стаіць.
Дзянёчак пачынаецца…
Выходжу на мароз.
Мне так ён падабаецца,
Хоць і марозіць нос.
Іду сцяжынкай вузкаю,
Ажно сняжок рыпіць.
Іду, а ў сэрцы музыка
Мажорная гучыць.
Яўгенія ТАМАХІНА.
Любанскі раён, ... Далей
|
Мяцеліца
|
Понедельник, 18.02.2013 12:01
Пуржыць, паўзе мяцеліца,
Пялёнкай цёплай сцелецца.
То выгнецца над нівамі
Зыбучымі узвівамі,
То, снег сыпучы носячы,
Заходзіцца, галосячы.
Аб кім яна? Чаго яна?
Ці блізкі хто ў яе сканаў?
Нібы спагады молячы,
Заносіцца, скуголячы.
Мяцеліцай раз’юшанай
Свет белы зацярушаны.
Канстанцыя БУЙЛО
Канстанцыя БУЙЛО ... Далей
|
Мікола Чарняўскі. Вершы
|
Понедельник, 18.02.2013 11:58
Ветрагон
Ходзіць хмуры Ветрагон,
Не, сябры, не ў школу –
Дзьме ён хмарам наўздагон,
Дрэвы гне дадолу.
Лісце, як мятлой, мяце
Па дварах,
Па садзе,
Не спыніць яго нідзе,
Не прасі –
Не сядзе.
Ходзіць там,
Дзе хоча сам,
У палях шырокіх.
Затрымаецца ў ... Далей
|
Усё зіма заснежыла
|
Суббота, 2.02.2013 12:23
Белымі сняжынкамі
Уся дарожка ўсеяна.
Была ў полі рэчанька,
Ды не стала. Дзе яна?
Была ў полі елачка,
Пышная, зялёная,
А яе мяцеліца
Замяла шалёная.
Азярцо празрыстае
За сялом свяцілася,
Посцілка бялютная
На яго звалілася.
Тут зіма заснежыла
Брамы і штыкеты,
Кожны куст і ... Далей
|






















