Мяцеліца
Понедельник, 18.02.2013 12:01. Рубрика: Вершы
Пуржыць, паўзе мяцеліца,
Пялёнкай цёплай сцелецца.
То выгнецца над нівамі
Зыбучымі узвівамі,
То, снег сыпучы носячы,
Заходзіцца, галосячы.
Аб кім яна? Чаго яна?
Ці блізкі хто ў яе сканаў?
Нібы спагады молячы,
Заносіцца, скуголячы.
Мяцеліцай раз’юшанай
Свет белы зацярушаны.
Канстанцыя БУЙЛО
Канстанцыя БУЙЛО (14.01.1893 – 4.06.1986) – беларуская паэтэса. Для дзяцей напісала кнігі вершаў “Юрачка”, “У бляску зор”, “Вясной”.