Мае дрэвы
Среда, 3.04.2013 17:09. Рубрика: Вершы
Калі іду, заўсёды прыпынюся,
Ля помніка Купалы пастаю.
На ліпы кучаравыя дзіўлюся,
Гляджу на працу даўнюю сваю.
Дзень добры, дрэвы!
Вы мяне пазналі?
Было гэта шмат год таму назад.
На гэтым месцы ямкі мы капалі
І ў іх садзілі ліпы рад у рад…
І ім, траім, да скону я не здраджу.
Яны раслі ж у вязынскім бары.
Вы не замерзлі?
Дайце вас пагладжу
Сваёй рукою цёплай па кары…
Галубы
— Ешце, госцейкі! —
— Данік просіць,
Галубоў
Частуе просам.
Сыпле зернеткі
Са жменькі
І Андрэйка —
Брат маленькі.
Галубы
Вуркочуць казку —
Дзецям дзякуюць
За ласку.
Зіма вясной
Дзяўчынка прыдумала
Гэта сама,
Як снег над зямлёй
Закружыўся:
— На ўзлёце вясны
Пачалася зіма,
І снег ад вясны
Засвяціўся.
Віктар ШЫМУК