|
Суббота, 12.10.2013 12:03
Заяц
Баязлівец на ўвесь свет,
Адкажы, адкрый сакрэт,
Ты чаго пужаешся?
Ад каго хаваешся?
Заяц кажа мне ў адказ:
– Ты не зразумееш нас!
Ёсць у вожыка іголкі,
Ёсць у рысі кіпцюры,
Ну а воўк, хоць і не колкі, ... Далей
|
Валянціна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ. Вершы
Таццяна КІЯВІЦКАЯ. Вершы
|
Пятница, 11.10.2013 12:08
Для каго цукерка?
На стале стаіць талерка,
А на ёй – адна цукерка.
Ці для мамы? Ці для таты?
Для сястрычкі ці для брата?
Для каго – не зразумеў,
А таму – узяў ды з’еў.
Пагаварылі...
Дзве дзяўчынкі ... Далей
|
Вершы Сяргея ГРАХОЎСКАГА
|
Пятница, 20.09.2013 09:40
Вясёлка
Сёння раніцаю ліў
Першы дожджык з громам,
Праляцелі жураўлі
І над нашым домам.
Сёння з вулля першы раз
Вылецела пчолка,
Апусцілася да нас
Першая вясёлка.
І шырокаю дугой
Стала над лясамі.
Колькі колераў у ёй?
Мы палічым самі.
– Вось аранжавы!
– Чырвоны!
– ... Далей
|
Вершы Ніны МАЦЯШ
|
Пятница, 20.09.2013 08:19
Далей ад бяды
– Буслік, буслік, ты куды?
– Уцякаю ад бяды.
Жабіна малота
Гоніць прэч з балота:
Жабак, можа, з дзвесце,
Хочуць мяне з’есці!
Я ўжо й сам не рады,
Што стаптаў іх грады.
Агеньчык
На акне маім вазон,
“Агеньчыкам” ... Далей
|
Загадка
|
Воскресенье, 15.09.2013 09:53
Яна ў полі,
Агародзе
На зямлі ўрадлівай
Родзіць.
Яе спелыя зярняткі
Любяць хлопчыкі,
Дзяўчаткі.
Сонцу радая бясконца.
Як цвіце,
Сама – бы сонца.
На галоўцы,
На круглоўцы
Ззяе залацісты венчык.
Што за кветачка такая?
А завуць яе –
………
Іван СТАДОЛЬНІК ... Далей
|
Пра мышку і кніжку
|
Воскресенье, 15.09.2013 08:25
Мама Мыш
Купіла кніжку
Для сваёй дачушкі
Мышкі:
– Час табе
Ужо за парту.
На, грызі навуку ўпарта.
Мама Мыш
Прыйшла з работы:
– Без мяне рабіла
Што ты?
Адказала маме Мышка:
– Натамілася
Я з кніжкай.
Гэткую цярпела муку,
Але згрызла ўсю
Навуку.
Іван МУРАВЕЙКА
Іван МУРАВЕЙКА ... Далей
|
Да 75-годдзя з дня нараджэння паэта Анатоля ГРАЧАНІКАВА
|
Суббота, 14.09.2013 08:30
У гэтым месяцы вядомаму паэту Анатолю Грачанікаву споўнілася б 75 гадоў. Анатоль Сямёнавіч пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну, якая застаецца цікавай і сённяшнім чытачам. Ён аўтар кніжак для дзяцей ... Далей
|
Серафіма Бестава. Вершы
|
Пятница, 13.09.2013 16:31
Вожык
У лясочку, гляньце толькі,
Шапаціць клубочак колкі.
Ціха кажа маме Ната:
– Возьмем Вожыка мы ў хату.
– Не, – сказала мама Наце, –
Засумуе ён у хаце.
Тут, дачушка, яго дом.
Тут сябры ў яго кругом.
Кураняткі
Яны ... Далей
|
Сонейка
|
Пятница, 13.09.2013 13:49
Ах, якое сонейка
Зранку над зямлёй,
Над дваром, над лаўкай
І над галавой.
Пад сонцам шчокі лялек
Румяняцца ярчэй.
На сонцы ззяе мячык
І ловіцца ямчэй.
І сонейка нібыта
Вялізны цёплы мяч,
Хаця яго не зловіш,
Пусціўшыся наўскач.
Еўдакія ЛОСЬ
Еўдакія ЛОСЬ (1.3.1929 ... Далей
|
Вольга САВАСЦЮК. Вершы
|
Пятница, 6.09.2013 20:39
Лета
Ліпень варыць чай духмяны,
Выбірае агуркі,
Рассыпае па палянах
Бабкі і баравікі.
У малінніку гукае,
Сушыць сена на лугах
І з вярбы ў раку нырае,
Не паспеўшы зведаць страх.
Загадкі
Нібыта вялікі аранжавы мячык,
Але па зямлі ён ніколі не ... Далей
|
Уладзімір СКАРЫНКІН
|
Понедельник, 19.08.2013 13:23
Дзед і бабка
Да ляснога азярца,
У якое даць нырца
Так прыемна хлапчуку
Днём спякотным, за руку
Ўнука Васю дзед Міхай
Напрасткі вядзе праз гай
І тлумачыць, усёвед:
– Гэта – бабка, гэта – дзед.
– Бабка ж дома засталася, –
Голасна ... Далей
|






















