Пра мышку і кніжку
Воскресенье, 15.09.2013 08:25. Рубрика: Вершы
Мама Мыш
Купіла кніжку
Для сваёй дачушкі
Мышкі:
– Час табе
Ужо за парту.
На, грызі навуку ўпарта.
Мама Мыш
Прыйшла з работы:
– Без мяне рабіла
Што ты?
Адказала маме Мышка:
– Натамілася
Я з кніжкай.
Гэткую цярпела муку,
Але згрызла ўсю
Навуку.
Іван МУРАВЕЙКА
Іван МУРАВЕЙКА (нарадзіўся 21.10.1921) – беларускі пісьменнік. Для дзяцей напісаў кнігі “Ручаінкі”, “Вось якія мы”, “Пра работу і ляноту”, “Сем колераў вясёлкі”, “Я прыдумаў казку” і іншыя.