|
Среда, 19.02.2014 16:40
Запляла вясёлка свае косы
І ў далоні воблаку паклала.
Сонейка, разбуджанае, босым
Па імжыстым небе прабягала.
Лялечка малой дзяўчынкі Улы,
Зняўшы шалік, паліто і боты,
У скразным дамку сваім заснула
І прысніла сон пра бегемота.
Трэба Уле лялечку ... Далей
|
Ула і лялька
Навагодні маскарад
|
Среда, 5.02.2014 09:34
РЫСЬ
Маскарад вясёлы ў лесе.
Рысь мурлыча: “Я – прынцэса!”
На галіне, як на троне,
ў ледзяной сядзіць кароне.
ЗАЯЦ
Выбег жвавы заяц зранку
на знаёмую палянку,
і даўмеўся ён ледзь-ледзь,
дзе ліса, а дзе мядзведзь!
МЯДЗВЕДЗЬ
Жаху ўсім мядзведзь задаў.
Гляньце, ... Далей
|
Конкурс «Мы — дружная сям’я!». Вынікі
|
Четверг, 16.01.2014 15:33
Беларуская мова
Прысвячаецца Людміле Іванаўне Матусевіч,
Алене Міхайлаўне Янкоўскай,
Валянціне Мікалаеўне Казей
і ўсім настаўнікам беларускай мовы
Я люблю беларускую мову,
Песню матчыну, бацькава слова:
І пяшчотнае слова, і чыстае,
Маё роднае, прамяністае.
Нарадзіўшыся ў светлых прасторах,
Як багацце любай ... Далей
|
На санках
|
Вторник, 7.01.2014 10:13
Які сягоння коўзкі снег!
Як лёгка з ветрам дужацца!
Нішто не спыніць санак бег,
Хоць і галовы кружацца.
Няхай сняжынкі ў вочы б’юць
І маразам сярдуецца! –
А санкі
полазам пяюць,
І холаду –
не чуецца.
Імчым з гары,
Ляцім з ... Далей
|
Залатыя зярняты
|
Вторник, 19.11.2013 11:32
На папасах, на супынках,
На рабочых перапынках,
На начлезе і ў паходзе,
Ў добрай долі і ў нягодзе
Скарб збіраў вам па драбніцы,
Па аднюсенькай адзінцы.
Залатыя ўсе зярняты
На спажытак вам узяты!
Хай у кожным вашым сэрцы
Па ... Далей
|
Збудаваў мядзведзь бярлог
|
Среда, 13.11.2013 10:47
Збудаваў мядзведзь бярлог
У цёмным лесе, там, дзе лог,
Будаваў мядзведзь бярлог.
Нацягаўшы буралому,
Ён узвёў сабе харомы,
Што завеям з маразамі
Не прабрацца ў гэты замак.
Збудаваў, залёг і спіць…
Вясна зможа разбудзіць?
Загадка для Венькі
Хлопчык Венька – ... Далей
|
Яўгенія ЯНІШЧЫЦ. Вершы
|
Пятница, 8.11.2013 11:04
Хто ўключае сонейка?
Раніцай устала Лена.
Што за дзіва – перамена?
Ліў учора дождж бясконца,
Ну, а сёння – гляньце! – сонца!
І пытанне маме, тату,
Дзеду, бабе, цётцы, брату:
– Дзе, скажыце, кнопка тая,
Што нам сонейка ... Далей
|
Палюляшкі
|
Четверг, 7.11.2013 16:31
Баю-баю, люлі-люлі,
Коцік спіць на цёплай печы.
Баю-баю, люлі-люлі,
Засынай і ты, малеча.
Травы ў лузе спяць да ранку,
Спяць рамонкі і валошкі,
Спіць сабачка каля ганку,
Ну і ты паспі хоць трошкі.
Баю-баю, люлі-люлі,
Месяц лёг пад парасончык.
Баю-баю, ... Далей
|
Светлячок
|
Четверг, 7.11.2013 11:09
Дзе вербы плакучай галінкі
Адбіў серабрысты паток,
На дробным лісточку расінку
Аднойчы сустрэў светлячок.
Ды толькі адну мо хвілінку
Знаёмства цягнулася іх,
Бо сонца забрала расінку
З прастораў і траў лугавых.
А ён без яе ўжо сумуе,
Шукае і ... Далей
|
Важная дата
|
Среда, 6.11.2013 16:28
Важны выгляд мае Аля.
Вы не чулі ці не зналі?
Сёння Алі роўна пяць,
Ўсе прыйшлі павіншаваць.
Нізку доўгую караляў
Падарыла баба Валя,
Тата – фарбы, мама – мішку,
А сяброўка Таня – кніжку.
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ ... Далей
|
Ты іх бачыў?
|
Вторник, 5.11.2013 11:36
Кіт вазіў ката –
Той любіў катацца.
Кот вучыў кіта
Муркаць ды куляцца.
Цэлы дзень у моры
Плавалі ў гуморы:
Кот скакаў
Цераз кіта,
Кіт скакаў
Цераз ката.
Сеўшы вечарам на плот,
Ласавалі смакатою:
Кіт – смятанай,
Кетай – кот…
Ты іх бачыў за ... Далей
|
Да 100-годдзя з дня нараджэння Эдзі АГНЯЦВЕТ
|
Суббота, 19.10.2013 11:50
Спіць Алёнка
Які Лявонка гаманкі –
Нібы ручай вясновы!
Гудуць у доме ўсе куткі,
А ў сшытку скачуць словы.
Яго бярозавы кіёк
Для ўсіх прыгод прыгодны:
І самазвал, і скакунок,
І нават сцяг паходны.
На поўны ход ідзе гульня.
І ... Далей
|






















