Конкурс «Мы — дружная сям’я!». Вынікі
Беларуская мова
Прысвячаецца Людміле Іванаўне Матусевіч,
Алене Міхайлаўне Янкоўскай,
Валянціне Мікалаеўне Казей
і ўсім настаўнікам беларускай мовы
Я люблю беларускую мову,
Песню матчыну, бацькава слова:
І пяшчотнае слова, і чыстае,
Маё роднае, прамяністае.
Нарадзіўшыся ў светлых прасторах,
Як багацце любай зямлі,
Яна стала адзінай той мовай,
Што ў сэрцы маім назаўжды
Жыве песняй лагоднай і пекнай,
І ў душы маёй лёгка і светла.
І спявае яна вечны гімн
Мове роднай і людзям усім.
Ангеліна ВАЛОШКА,
г. Дзяржынск, СШ № 2.
Загадка
Радасць зыркае ў вачах –
Побач – чорна-белы птах!
Ходзіць па глухіх балотах,
Ён заўжды ў чырвоных ботах.
Карына КРАТКЕВІЧ,
Ашмянскі раён.
Зіма
Зіма прыйшла так нечакана!
Дыхнула холадам здалёк.
Я выйшла з хаты рана-рана,
На шапку першы лёг сняжок.
Як жа зімой прыгожа стала –
Аж не нарадавацца мне.
Вось для дзяцей цяпер забава –
Як быццам мы ў чароўным сне!
Вольга ГАДУН,
Мінскі раён, Навасельская СШ.
Завея
Зноў падае пушысты снег:
Белая завея.
Зноў звініць вясёлы смех.
Я жыву надзеяй…
Вельмі хочацца катацца,
Звонка, весела смяяцца.
Але ж так мароз злуе –
Выйсці з хаты не дае!
Настасся КАВАЛЕНКА,
Мінскі раён, Навасельская СШ.
Дарагія сябры! Вось і надышоў час падвесці вынікі конкурсу “Мы – дружная сям’я”. Увесь год у часопісе друкаваліся вашы лепшыя вершы, казкі, апавяданні, малюнкі. Рэдакцыя выказвае шчырую падзяку ўсім удзельнікам конкурсу, а пераможцамі сёлета сталі:
– празаікі і паэты Ульяна Вінярская, Мікалай Кебік, Іван Клімовіч, Аліна Крайко, Аня Лаўская, Даша Лукашэнка, Надзея Місякова, Аліса Падзерына, Ганна Савіцкая, Наташа Сакалянская, Вераніка Цехановіч, Насця Шафарэнка, Косця Шынкевіч (г. Мінск), Вольга Гадун, Кірыл Доўгель, Настасся Каваленка, Лізавета Катовіч, Таццяна Курылава, Дзіма Леўчанка, Вікторыя Мысліцкая, Аляксандра Панфілава, Арына Пятруніна, Даша Саланінка, Ганна Сінькевіч, Аляксандра Столяр, Кацярына Сугака (Мінскі раён), Ангеліна Валошка, Паліна Гармаза (г. Дзяржынск), Ірына Адуцкевіч (Дзяржынскі раён), Іна Зелянкевіч, Лізавета Клімковіч, Аліна Лыскавец, Ксеня Панкавец, Арцём Чарнаўскас (г. Барысаў), Яна Луферчык (Чэрвеньскі раён), Яўгенія Тамахіна (Любанскі раён), Ганна Аўджан, Аляксей Гімбіцкі, Паліна Захарава, Анастасія Круглая, Цімафей Леднік, Кацярына Плыгаўка (г. Глыбокае), Карына Краткевіч (Ашмянскі раён), Надзея Гайдук, Насця Новік (г. Гродна), Аксана Князюк (Ваўкавыскі раён), Феліцыя Гатальская (г. Гомель), Арына Петрушэнка (г. Калінкавічы), Даша Раманчук (Жабінкаўскі раён), Вікторыя Серпікава (Добрушскі раён);
– мастакі: Настасся Грынчанка, Арцём Грышчанкаў, Анастасія Дудзіна, Анастасія Жукава, Ксенія Лазавік, Анатоль Ліпскі, Ксенія Сідаровіч, Дар’я Шапавалава, (г. Мінск), Дзіяна Сурма (г. Барысаў), Віталіна Грынявецкая (г. Бабруйск), Крысціна Барэль (Свіслацкі раён), Яўгенія Стрыга (г. Смаргонь), Анюта Бегушова, Анастасія Хахлова (Кіраўскі раён), Дзмітрый Дзербышаў, Марыя Долгушава, Оля Макавецкая, Віка Маскаева, Марыя Растоўцава (г. Екацерынбург).
Віншуем пераможцаў конкурсу! Калі раптам вы не знайшлі свайго імені ў гэтым спісе, не засмучайцеся! У 2014 годзе часопіс “Вясёлка” абвяшчае новы конкурс для сваіх творчых чытачоў. Пішыце і дасылайце нам вашы вершы, казкі, апавяданні, а таксама малюнкі на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru. Чакаем вашых лістоў!
Вася ВЯСЁЛКІН