|
Четверг, 27.11.2014 12:27
Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй: «Са святам!» —
I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б'е
Дух гарачы капусны.
Я гляджу ў яе вочы,
Што ... Далей
|
Маці
Песня синьора Помидора
|
Среда, 26.11.2014 13:31
Я - синьор
Помидор.
Красен я и пышен.
А служу я с давних пор
У помещиц - Вишен.
Хоть и смотрят свысока
Две графини Вишни
На меня, на толстяка,
Я у них не лишний!
Каждый год я от жильцов
Свеклы ... Далей
|
Хворая
|
Среда, 26.11.2014 12:25
Захварэла лялька Іза.
Я, прызнацца, у адчаі!
Разумею ўсе капрызы –
Адмаўляецца ад чаю.
Выправіла чарапаху
Досвіткам яна ў аптэку.
Пэўна, з ёю дала маху:
Колькі можна несці лекі?!
– Моцны жар, зусім ахрыпла...
Ізу абыходзь, бабуля:
Трэба апасацца грыпу,
Як ... Далей
|
Кажан
|
Среда, 26.11.2014 07:19
Шэры,
Шараю гадзінай
На шпацыр ляціць кажан.
– Адкажы,
Дзе модны шызы
Прыжадаў сабе каптан?
Ці ты ў попеле качаўся,
Там,
Дзе адшугаў пажар?
Што ж ты лётаць не жадаеш
Ля саборнага крыжа,
А шнуруеш у парку
Шпарка
І пужаеш гараджан?
Як жа зваць ... Далей
|
Лістапад
|
Вторник, 25.11.2014 06:14
Святлее
Неба парасон.
Сняжынак
Ціхі перазвон.
І дрэвы
Ў казачным убранні
Страсаюць іней
З голля ўранні.
Дрымотай
Сцятыя палеткі
Зноў нас
Чакаюць
У адведкі.
Бадзёрыць нас
Прыход зімы.
Святлее свет –
Святлеем
Мы.
Анатоль ГРАЧАНІКАЎ
Анатоль ГРАЧАНІКАЎ (8.09.1938 – 3.03.1991) – беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. З 1976 ... Далей
|
Слуцкія ткачыхі
|
Четверг, 20.11.2014 12:00
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба ... Далей
|
Вершы Агніі Барто па-беларуску
|
Четверг, 20.11.2014 10:12
Бычок
Ідзе бычок, хістаецца,
Бядуе: «Ай-яй-я!
Вось дошчачка сканчаецца,
Звалюся зараз я!»
Зайка
Зайку кінулі на лаўку
І забыліся у парку.
Злезці долу ён не мог
І пад дожджыкам прамок.
Конік
Коніка свайго люблю я,
Грыўку прычашу даўгую,
Шчотачкай прыгладжу хвосцік,
Паскачу да мамы ... Далей
|
Васіль ЗУЁНАК. Вершы
|
Среда, 19.11.2014 07:57
Ёсць у нас краіна “Мяў”
Не за сінімі марамі,
Не за цёмнымі лясамі –
Недалёка, побач з намі,
Ёсць краіна з жыхарамі –
Слаўным племенем каціным.
Сустракаюць тут гасцінна,
Прамурлыкаюць вам казку,
Ды і самі любяць ласку…
Шмат дзівосаў ... Далей
|
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ. Вершы
|
Понедельник, 17.11.2014 07:48
Размова з дрэвам
Гляджу на высокае дрэва.
Пытаю: “Вам колькі гадоў?”
Адказу чакаю з даверам.
Шэпт лісцейка: “Соты пайшоў.
Сябрую я з сонцам, вятрамі,
Са снежнай сцюдзёнай зімой.
Сябрую са спёкай, дажджамі.
І кожная птушка – госць мой.
У ... Далей
|
Павел САКОВІЧ. Вершы
|
Пятница, 14.11.2014 07:42
Нос і акуляры
Нос міжволі
Стаў ахвярай
Гэтых хітрых
Акуляраў,
Што вачам аддана
Служаць,
Берагуць іх,
З імі дружаць.
Ды спрадвеку
Павялося,
Што сядзяць яны…
На носе.
Нос цярплівы,
Нос харошы,
Моўчкі цягне
Сваю ношу,
Бо злаваць
Няма прычыны:
Ён з вачамі –
Твар адзіны!
Князь-карась
На дне разгульвае карась,
Ва ўсім бліскучым, ... Далей
|
Любоў Сівурава — вершы з кніжкі «Драпата» (працяг)
|
Четверг, 13.11.2014 10:50
Нерэжымныя кацяняты
У гадзінаў роўна ў пяць
Кацянят паклалі спаць.
Па-пад шафы ды сталы
Пахаваўся род малы.
Патлумачыць цяжка ім,
Што такое ёсць рэжым.
Добрай раніцы, каток!
Надвячоркам і пад ранак
Замест ранішніх зарадак
Драпатапа – кот Пярэсцік
Мусіць плотненька ... Далей
|
Калі ласка!
|
Среда, 12.11.2014 13:26
У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў ... Далей
|






















