Пятница, 14.09.2018 12:52
Як соладка спіцца
Малюнак Віталя Дударэнкі
У роднай хаце,
Калі пасцель табе
Слала маці.
Як хораша ранкам
Прачынацца,
Калі да сняданка
Будзіць маці.
Як рупна сонца
З паўдня прыпякае,
Нада мной узнятае
Матчынымі рукамі.
1979 г.
Ніна МАЦЯШ
Ніна МАЦЯШ (20 верасня 1943 – ... Далей
|
Рукі маці
Першакласніца
Вторник, 21.08.2018 12:51
Дзяўчынка багата пазнала
У школе роднай сваёй.
“Радзіма”, “Мір” напісала
Нясмелай яшчэ рукой.
У гэтым радасці многа,
А толькі не знае дзіця:
Яе пачалася дарога
У шырокі прастор жыцця.
1953 г.
Міхась ПЯНКРАТ
Міхась ПЯНКРАТ (1918 – 2001) – беларускі ... Далей
|
Выршы Яніны Жабко
Среда, 25.07.2018 15:21
Села на шыю
Мне мама сказала,
Што татачку я не шкадую.
Што я яму, быццам бы,
Села на шыю.
Калі б мне, матулечка,
І пастарацца —
На шыю яго
Будзе цяжка ўзабрацца.
Малюнак Юліі Кароткай
Выдумшчыца
Любіць Каця працаваць,
Выдумкамі ўсіх ... Далей
|
Распляскалася ў прасторы сонца
Среда, 18.07.2018 09:56
Распляскалася
Малюнак Віталя Дударэнкі
Ў прасторы сонца.
Зелянее стромкая трава.
Ад жыцця не стану я ў старонцы,
Буду ранне шчыра вартаваць.
Заглядзіцца месяц сівагрывы,
Дол пакрые тонкім серабром.
Пройдзе ноч няскончаным урыўкам,
Каб схавацца ўранні за гарой.
1927 г.
Юрка ... Далей
|
Чаму мядзведзь заўсёды ў футры
Среда, 11.07.2018 15:15
Казкі сучасных чараўнікоў
Без футра жыў калісь мядзведзь,
Ды неяк часта стаў хварэць.
Мядзведзю футра Зай пашыў.
Быў Мішка рады ад душы.
І цёпла стала так яму,
Што ён праспаў усю зіму.
Чатыры месяцы прайшло –
Да Мішкі ... Далей
|
Вершы Людкі Сільновай
Четверг, 21.06.2018 12:49
Жабкі
Мы – на лузе,
У траве.
Мы схаваліся,
Як дзве
Не дзяўчынкі,
Не сястрычкі,
Проста жабкі-невялічкі!
Каток
Каток, каток!
Прыйшоў здалёк.
Хадзі да нас у госці!
Табе дадзім мы штосьці.
Але каток –
У бок хвасток!
І зноўку ў сад
Пайшоў назад.
Летняя школа
На лузе, у двары, ... Далей
|
Дзеці малююць…
Среда, 20.06.2018 16:45
Неўтаймаваны фантазёр –
Малюнак Віталя Дударэнкі
Амаль у кожным доме.
Там – сонца ў чырвані азёр
Плыве на ціхім соме.
А тут – ліловыя зубры.
Прыемны ў іх занятак:
На вадапой вядзе стары
Маленькіх зубранятак...
І фарба кожная ... Далей
|
Вершы на памяць для самых маленькіх
Вторник, 19.06.2018 18:59
Якуб КОЛАС
На лузе
Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ
Матылёк
Матылёк лятаў, кружыўся
І за дзень зусім змарыўся.
Выбірае месца,
Дзе б яму прысесці.
Аляксей ПЫСІН
Карусель
Селі мы на карусель,
Хто баіцца ... Далей
|
Алесі
Пятница, 8.06.2018 08:57
Летнія краскі сталі ў збаночак.
Дзіўная казка – родны куточак.
Як закувае ў лесе зязюля,
Дык прыгадаеш песні матулі.
Нібы замову, моц і пяшчоту
Бацькавай мовы помні заўсёды.
Нашы абрусы – кветкі ды птушкі.
Будзь беларускай шчырай, ... Далей
|
Касманаўт
Понедельник, 4.06.2018 13:11
Вясною і летам,
Увосень і ўзімку
Малюе ракеты
Хлапчына Максімка.
Са старта – угору,
Да зорак Сусвету,
Над сушай і морам,
Нясуцца ракеты.
І хтосьці махае
Рукою з арбіты –
Як быццам гукае,
І кліча нібыта:
“Які над зямлёю
Прастор неабсяжны!
Хто следам за ... Далей
|
Певень-вартаўнік
Среда, 30.05.2018 11:00
Дом сабака сцеражэ.
Чуйна вушкамі стрыжэ.
Каля дома хто прачэша,
Ён аж зойдзецца – забрэша.
А тут – певень! Каля плоту –
Быццам робіць ён работу
Непрыкметна ў агародзе.
Ды няхай хто побач пройдзе –
Выпускае певень шпоры ... Далей
|
Завяліся ў нішы мышы
Понедельник, 28.05.2018 07:27
Завяліся ў нішы мышы,
І за кіпай тоўстых кніг
Больш няма спакою, цішы
На хвіліначку, на міг.
Ціха кот ля шафы ходзіць,
Нават вокам не міргне,
Часам крадзецца, як злодзей,
І спіну ад злосці гне.
Як жа піскуноў ... Далей
|