Распляскалася ў прасторы сонца
Среда, 18.07.2018 09:56. Рубрика: Вершы
Распляскалася
Ў прасторы сонца.
Зелянее стромкая трава.
Ад жыцця не стану я ў старонцы,
Буду ранне шчыра вартаваць.
Заглядзіцца месяц сівагрывы,
Дол пакрые тонкім серабром.
Пройдзе ноч няскончаным урыўкам,
Каб схавацца ўранні за гарой.
1927 г.
Юрка Лявонны
Юрка Лявонны (29 ліпеня 1908 – 29 кастрычніка 1937) – беларускі паэт. Імпэтны, вясёлы, складаў вершы на адным дыханні. Быў вялікім прыхільнікам прыгодніцкай літаратуры. Пераклаў на беларускую мову раман Жуля Верна “80 000 кіламетраў пад вадой” (1937). Марыў адправіцца ў кругасветнае падарожжа. Аўтар кніг “Камсамольскія вершы” (1930), “Штурм” (1930), “Жалезныя віхуры” (1931), “Разбег” (1931), “Стала і мужна” (1932).