Арэлі
Четверг, 26.05.2011 14:57. Рубрика: Вершы
На арэлі
Хлопцы селі
І гайдаюцца высока.
А Камял з айвой і дыняй
У руках
цікуе збоку.
Ды гукнулі і Камяла:
– Хіба месца побач мала?!
Падыходзь хутчэй, садзіся!
Узляціш хоць раз у высі!..
Сеў Камял, нібы завіс, –
І арэлі селі ўніз…
Тут Сусан сказаў:
– Авой!
Дыню падзялі з айвой:
Разам груз цяжкі з’ядзім –
І высока узляцім!
Алемзар Алізадэ
Пераклаў Васіль Зуёнак