Бабуліна прымаўка
Среда, 25.05.2011 13:09. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Спадзяюся, вы разгадалі ў мінулым нумары “Вясёлкі” бабуліну прымаўку – “Як серада на пятніцу”. Што ж аб’яднала гэтыя два дні тыдня? Справа ў тым, што здаўна есці малочнае і мясное забаранялася не толькі ў пост, але ў сераду і пятніцу таксама. Выходзіла, у сераду чалавек як след не пад’еў, а тут і пятніца на падыходзе – такая ж “сухая”, нішчымная. Адсюль і параўнанне: скрывіўся як серада на пятніцу. Гэта значыць, незадаволены чымсьці, пакрыўджаны кім-небудзь.
Маргарыта Прохар