Люблю Беларусь
Вторник, 27.03.2018 12:32. Рубрика: Вершы
Бо тут знаёмыя сцяжынкі
Жывуць са мной і днём, і ў сне,
Навокал кожная травінка,
Нібы сваячка для мяне.
Тут побач продкі і нашчадкі,
Як маці, родная зямля…
Адны ва ўсіх бяда і шчасце,
І пахне вечнасцю ралля.
Заўсёды шчыра ганаруся,
І лепшая з узнагарод, –
Што я часцінка Беларусі,
Маёй радзімы патрыёт.
Сяргей КАРЫЦЬКА











