Буквар. Таямніцы 4-х стагоддзяў
Сумесны праект часопіса “Вясёлка” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сёння пагаворым пра першае выданне ва Усходняй Беларусі, якое выйшла пад назвай “Буквар”.
Спірыдон Собаль — аўтар буквара.
Цікавыя факты пра мой БУКВАР:
1. Поўная назва: “Буквар, альбо Пачатак навучання дзецям, якія пачынаюць засвойваць чытанне”.
2. Памеры кнігі зусім маленькія: 11 х 7 см. Аб’ём 80 старонак.
3. Выданне ўключала Азбуку (алфавіт на 44 літары), пералік складоў з дзвюх (Ба, ва, га, да, жа) і трох літар (Бла, вла, гла, дла, жла), знакаў прыпынку, лічбы, асновы граматыкі, прыклады слоў і словазлучэнняў, малітвы.
4. Захаваўся толькі адзін асобнік (Нацыянальны музей ў Львове імя А. Шаптыцкага).
5. Мой Буквар аказаў вялікі ўплыў на развіццё кнігадрукавання ў Еўропе. Пасля яго выхаду з’явілася і першае выданне “Буквара” ў Маскоўскай дзяржаве, якое вельмі нагадвала маю кнігу.
6. У 2014 г. на тэрыторыі Куцеінскага манастыра (Орша) быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар Буквара. Тады ж было выпушчана яго факсімільнае выданне.
Цытаты:
Памілуй мяне, Божа, па вялікай міласці Тваёй, і па мноству шчодрасцяў Тваіх, ачысці беззаконні мае.
Бо вось ісціну ўзлюбіў Ты, невядомае і тайнае з прамудрасці Тваёй адкрыў Ты мне.
Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа, і дух праўды аднаві ўнутры мяне.
Я навучу беззаконных шляхам Тваім, і грэшныя да Цябе звернуцца.
… і ўзрадуецца язык мой праўдзе Тваёй.
І цяпер прасвятлі мае вочы духоўныя, адкрый мае вусны, каб мне навучацца слову Твайму.