|
Воскресенье, 24.02.2013 12:04
БІМ
Адмарозіў вушы Бім,
Прастудзіўся Бім –
І злёг.
Дома з ім
Цяпер сядзім,
Не выходзім
За парог,
Бо калі хварэе Бім
Я хварэю
Разам з ім.
ПТУШЫНАЯ НЕБЫЛІЧКА
На дварэ снягі гурбяцца,
Рассцілаюць свой кілім.
Птушкі сцюжаў не баяцца –
Ім не холадна зусім.
Ранкам ... Далей
|
Анатоль ЗЭКАЎ. Вершы
Студзеньская раніца
|
Среда, 20.02.2013 13:37
Такое неба сіняе.
Зямля пад снегам спіць.
Бярозка ў белым інеі
Прыгожая стаіць.
Дзянёчак пачынаецца…
Выходжу на мароз.
Мне так ён падабаецца,
Хоць і марозіць нос.
Іду сцяжынкай вузкаю,
Ажно сняжок рыпіць.
Іду, а ў сэрцы музыка
Мажорная гучыць.
Яўгенія ТАМАХІНА.
Любанскі раён, ... Далей
|
Мяцеліца
|
Понедельник, 18.02.2013 12:01
Пуржыць, паўзе мяцеліца,
Пялёнкай цёплай сцелецца.
То выгнецца над нівамі
Зыбучымі узвівамі,
То, снег сыпучы носячы,
Заходзіцца, галосячы.
Аб кім яна? Чаго яна?
Ці блізкі хто ў яе сканаў?
Нібы спагады молячы,
Заносіцца, скуголячы.
Мяцеліцай раз’юшанай
Свет белы зацярушаны.
Канстанцыя БУЙЛО
Канстанцыя БУЙЛО ... Далей
|
Мікола Чарняўскі. Вершы
|
Понедельник, 18.02.2013 11:58
Ветрагон
Ходзіць хмуры Ветрагон,
Не, сябры, не ў школу –
Дзьме ён хмарам наўздагон,
Дрэвы гне дадолу.
Лісце, як мятлой, мяце
Па дварах,
Па садзе,
Не спыніць яго нідзе,
Не прасі –
Не сядзе.
Ходзіць там,
Дзе хоча сам,
У палях шырокіх.
Затрымаецца ў ... Далей
|
Алег МЕЛЬНІКАЎ «Забаўныя задачкі»
|
Четверг, 14.02.2013 12:36
Алег МЕЛЬНІКАЎ
Забаўныя задачкі
Дапамажыце Вожыку і Зайцу, рашыце цікавыя задачкі.
1. Заяц і Вожык пілавалі дровы для сваёй сяброўкі Вавёркі. Неўзабаве стукне вялікі мароз, і яна будзе сядзець каля грубкі, падкідваць паленцы ... Далей
|
Загадкі ад Анатоля Клышкі
|
Четверг, 14.02.2013 12:32
Каласавічок
Ці ўлетку спёка,
ці ўзімку заносы –
бегае ў кажушку,
хоць заўсёды босы.
Для яе прывычна гэта –
у доме застацца
для ўсіх непрыкметнай.
Ён дужа ахайны.
Няма ў тым бяды,
што мыецца
пасля яды.
Есці тыдні два не просіць:
на спіне ... Далей
|
13. Дабрадзей для ўсіх дзяцей
|
Вторник, 12.02.2013 10:38
Аповесць-казка
13. ЮНІ-ЮНІ І ВАСЯ ВЯСЁЛКІН У РОЗДУМЕ
У першыя ж дні новага года сустрэліся Юні-Юні і Вася Вясёлкін, каб абмеркаваць трывожныя весткі. Апроч таго, што на святочным карагодзе вясёлкавых сяброў пабываў ... Далей
|
VYASELKA PARTY
|
Понедельник, 11.02.2013 15:10
У Клубе Мулен Руж (вул. Кальварыйская, 1) 3 лютага 2013 года прайшло ўрачыстае ўручэнне прэмій імя В. Віткі. Гэта была яшчэ і прэзентацыя нашага сумеснага з Беларускім дзяржаўным цыркам праекта ... Далей
|
Складанае заданне
|
Суббота, 9.02.2013 16:35
Ужо і званок празвінеў, і клас сцішыўся ў чаканні настаўніка, а Кастуся няма. Марыйка не таму перажывае, што нешта здарылася з яе суседам. Што з ім можа здарыцца? Ды і ... Далей
|
Чаму адно мора замярзае, а другое – не?
|
Суббота, 2.02.2013 16:45
Паглядзім спачатку на глобус. Бачыце на ім цэлы рад пункцірных гарызантальных рысак? Яны падзяляюць паверхню нашай планеты на розныя зоны. Вакол экватара – трапічная зона, а яе межы называюцца паўночнымі ... Далей
|
Усё зіма заснежыла
|
Суббота, 2.02.2013 12:23
Белымі сняжынкамі
Уся дарожка ўсеяна.
Была ў полі рэчанька,
Ды не стала. Дзе яна?
Была ў полі елачка,
Пышная, зялёная,
А яе мяцеліца
Замяла шалёная.
Азярцо празрыстае
За сялом свяцілася,
Посцілка бялютная
На яго звалілася.
Тут зіма заснежыла
Брамы і штыкеты,
Кожны куст і ... Далей
|
І дзед, і не дзед
|
Четверг, 24.01.2013 09:13
Сямігадовы Іванька ўжо даўно ўмее і чытаць, і пісаць. Нядаўна прыязджае да яго ў госці дзядуля – цёзка Іван. Унук вельмі рады і вырашае напісаць дзеду пасланне. На вялікім аркушы ... Далей
|






















