|
Пятница, 14.03.2014 08:57
Дом дзядзькі Васіля, дзе прайшло маё маленства, стаяў на ўзгорку і ўсімі чатырма вокнамі глядзеў на поўдзень. Адразу за вокнамі дыбіўся густы, падобны да сухастойнага ельніку, тын. За ім пачынаўся ... Далей
|
Рыгор Мядзведзь
Сонца-абаронца
|
Четверг, 13.03.2014 08:51
Ціха цені
Для страхоцця
Нашы сені
Пераходзяць.
Цень-Гарэлік
Закарэлы
Сеў на зэдлік,
Точыць стрэлы.
Хай не страшыць
Пень кашлаты,
Бо на стражы
Шчыт і латы.
Мы мячамі
Ў пераходзе
Пазначаем:
“Ценям – годзе!”
І нарэшце да жаронцаў
Выйшла Сонца-абаронца.
Кажа:
– Дзеткі!
Я вас грэю.
Яне – кветкі,
Мяч – Андрэю…
Клічам Сонца ... Далей
|
Песенька сяброў
|
Четверг, 13.03.2014 08:49
Сяргей МІХАЛКОЎ
Мы едзем, едзем, едзем
За рэкі, за бары,
Найлепшыя суседзі,
Шчаслівыя сябры.
Нам весела жывецца,
Мы песеньку пяём,
І ў песеньцы пяецца
Аб тым, як мы жывём.
Прыпеў:
Любата! Любата!
Мы вязём з сабой ката,
Чыжыка, сабаку,
Пецьку-забіяку,
Малпу, папугая –
Вось кампанія ... Далей
|
Пастухі
|
Среда, 12.03.2014 14:32
Дзед Андрэй і воўк Арцём
Пасвілі авечак,
А па долах ціха поўз
Цёплы сіні вечар.
– У сяло ўжо нам пара, –
Кажа дзед Арцёму.
Агрызаецца Арцём:
– Ды яшчэ ж не цёмна!
Ты – пастух,
І я – пастух,
Пасвілі на ... Далей
|
Змяюка пад камянюкай
|
Среда, 12.03.2014 08:49
Маёй сяброўцы Волі бацькі купілі чарапаху. Надта пацешную: яна катала на сабе Вольчыных лялек, кубікі, кніжкі, запаўзала пад ложак і пад шафу, і мы з Воляй выцягвалі яе адтуль. Чарапаху ... Далей
|
Крышку пра кніжку
|
Среда, 12.03.2014 08:29
То ж быў час, калі дзеткі беларусаў не мелі кніжак на роднай мове. Адным з першых, хто парупіўся, каб такія кніжкі з’явіліся, стаў Карусь Каганец. Пад гэтым псеўданімам друкаваўся Казімір ... Далей
|
У Макаркі макароны
|
Вторник, 11.03.2014 16:12
Еў Макарка макароны,
Еў дый кідаў у бакі:
– Макароны, макароны
Ды не з маку ж, а з мукі!..
Мухі тут жа наляцелі,
Дружна ўголас завялі:
– Муха-роны, муха-роны,
Мухароны мы знайшлі.
Козы ж мэкаць пачалі:
-Мэ-ка-роны, мэ-ка-роны…
Падхапілі бараны:
– Бэ-ка-роны, букі-роны,
Ну і ... Далей
|
Падарунак
|
Вторник, 11.03.2014 12:04
У Рыгоркі – майго брата
Шчасцем ззяе твар:
Падарыў учора тата
Новенькі буквар.
Ён у вокладцы прыгожай,
Ёсць малюнкі ў ім.
Вось нясе дзяўчынка кошык
Па бары густым.
Ды згубілася сцяжынка
У лясной траве,
Заблудзілася дзяўчынка
І сяброў заве.
Адгарні яшчэ старонку ... Далей
|
Міхась Пазнякоў. Вершы
|
Вторник, 11.03.2014 08:38
Залатая рыбка
Нібы велічным мастацтвам,
Казкаю жывою,
Можна доўга любавацца
Рыбкай залатою.
Падплыве да шкла, малеча,
Бурбалкі давай пускаць,
Быццам хоча мне аб нечым
Таямнічым расказаць.
Хроміс-прыгажун
Ай, які ён весялун,
Дзіўны хроміс-прыгажун!
Заварожыць афарбоўкай,
То нырне, то скокне лоўка.
То спакойна паплыве,
То схаваецца ... Далей
|
Як Агапка мальву ўратавала
|
Вторник, 11.03.2014 07:57
Быў май. Дзесяцігадовая кірпатая, з доўгай густой касой дзяўчынка Агапка гасцявала ў сваіх дзядулі і бабулі. Агапкавы бацькі – смелыя і шчырыя людзі. Яны працавалі выратавальнікамі і таму накіраваліся ў ... Далей
|
Калыханка
|
Понедельник, 10.03.2014 20:36
Люлі-люлі, люлі-люлі,
Дзеткі ўсе даўно заснулі.
Зоркі спяць у вышыні,
Дык і ты хутчэй засні.
Залаты маладзічок
Лёг у небе на бачок,
На канапе дрэмле Мішка,
Пад сталом заснула мышка,
Люлі-люлі, а-а-а, –
Шэпчэ росная трава,
Баю-бай спявае слон
І вядзе ... Далей
|






















