Песенька сяброў
Четверг, 13.03.2014 08:49. Рубрика: Рознае
Сяргей МІХАЛКОЎ
Мы едзем, едзем, едзем
За рэкі, за бары,
Найлепшыя суседзі,
Шчаслівыя сябры.
Нам весела жывецца,
Мы песеньку пяём,
І ў песеньцы пяецца
Аб тым, як мы жывём.
Прыпеў:
Любата! Любата!
Мы вязём з сабой ката,
Чыжыка, сабаку,
Пецьку-забіяку,
Малпу, папугая –
Вось кампанія якая!
Калі жывецца дружна,
Што можа лепей быць!
Ніхто не крыўдзіць дужа,
І можна ўсіх любіць.
Ты ў дальнюю дарогу
Сяброў з сабой бяры:
Яны табе памогуць,
Вясёлыя сябры.
Прыпеў
Мы ехалі няспешна,
Мы пелі разам зноў
І з песенькаю смешнай
Прыехалі дамоў.
Нам сонейка свяціла,
Нас вецер абвяваў,
І кожны з нас паціху
Ў дарозе напяваў:
Прыпеў
З рускай мовы пераклаў
Мікола МАЛЯЎКА.
Слоўнічак
Малпа – ообезьяна
Забіяка – драчун
Лнпей — лучше