Вторник, 8.07.2014 07:59
Запыталіся ў дзяўчынкі:
– Колькі ў цябе сястрычак
І колькі братоў?
Яна адказала:
– Сястрычак у мяне
Менш удвая, чым братоў.
Запыталіся ў яе брата:
– Колькі ў цябе сястрычак
І колькі братоў?
Ён адказаў:
– Пароўну
І сястрычак, і братоў.
Хто ... Далей
|
Загадкі-задачкі
Як звяры сталі будаўнікамі
Суббота, 5.07.2014 07:55
Вось дык з’ява! Вось дык з’ява!
На сасне вісіць аб’ява:
“Паважаныя сябры!
Хто ў бары і не ў бары!
Заўтра просім на палянку
Вас усіх з’явіцца зранку!
Нечакана, з Мінска прама,
Паступіла тэлеграма!
Воўк адказвае за збор!..”
Подпіс: “Заяц ... Далей
|
Музыка
Пятница, 4.07.2014 07:52
Яшчэ не скончылася вайна, Чырвоная Армія толькі вызваліла Беларусь, калі ў нашым пасёлку адкрылі дзетдом. Жылі мы ў халодным каменным доме. Нас, выхаванцаў, па першым часе было мала: я – ... Далей
|
Дом каля возера
Четверг, 3.07.2014 07:48
Жылі-былі на свеце хлопчык Ян і дзяўчынка Аля. Ян вучыўся ў школе, быў выдатнікам, асабліва ж любіў гісторыю. Аля ў школу яшчэ не хадзіла. Жылі яны ў новым доме, які ... Далей
|
Твая зямля
Среда, 2.07.2014 07:45
Акопы, ямы, дол парваны
Перада мной, перад табой.
Зямля травою лечыць раны,
Травой, травой.
Травой бінтуе і сшывае,
Зялёныя гусцеюць швы.
Пакуль зямля твая жывая,
І ты – жывы.
Сваёю ж роднай назавеш ты,
Калі ў спякоце і расе
Табой ... Далей
|
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Вторник, 1.07.2014 07:40
Кніга
Кніга – з крыламі, бы птушка,
Што ў вышыні кліча нас.
Рассцілае шлях, бы стужка,
Што прыводзіць на Парнас.
Кніга – мудры наш выкладчык,
Вучыць добраму ўсіх нас.
Кніга – сябар і дарадчык,
З кім прыемна бавіць ... Далей
|
Спрытны карась
Понедельник, 30.06.2014 07:38
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Казка
Жыў на дне ракі вялізны Шчупак. Выправіўся ён неяк на паляванне: падрыхтаваў у водарасцях засаду, прытаіўся. Чакае, назірае. Раптам пабачыў адзінокага Карася ды пагнаўся за ім. Карась жа ... Далей
|
Вясна
Пятница, 27.06.2014 07:34
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Распусціў свае лісточкі
Каля майго дома клён.
Гэта сёння цёмнай ночкай
Ён пачуў вясновы звон.
Клён убачыў, як у небе
Птушкі радасна пяюць
Як на чорна-шэрай глебе
Кветкі першыя цвітуць.
Клён заўважыў: буслы неслі
У дзюбах чорнае ... Далей
|
Падарунак бусям ад Ягусі
Четверг, 26.06.2014 07:30
Ствараем казку
Бабуся Ягуся вырашыла падахвоціць вас да творчай працы і ўзяць пад свой асабісты кантроль усё, што ў нашай рубрыцы дзеецца.
– Малавата заданняў дзецям далі, – абвясціла яна аднойчы праз ... Далей
|
Васька і Рэкс
Среда, 25.06.2014 07:26
Вясёлы Рэкс гуляў па садзе.
Бяжыць і бачыць: у засадзе
Сядзіць мурзаты Васька-кот,
Цікуе птушак. “Во народ, –
Сярдзіты Рэкс сабе падумаў
І нават, каб умеў, то плюнуў, –
Гультай ніколі не працуе,
Дзе б толькі што ... Далей
|
Хмара, Хмарык і Хмарка
Вторник, 24.06.2014 08:18
Стомленая цёмна-сіняя Хмара паволі плыла па небе. З двух бакоў яе падтрымлівалі любімыя дзеці – сын Хмарык і дачка Хмарка. Яны вельмі любілі сваю маму і заўсёды ў дарозе ёй ... Далей
|
Мех золата
Понедельник, 23.06.2014 11:17
З новай аповесці-казкі “Закаханы трэцякласнік”
Аднойчы ў клас на ўроку беларускай літаратуры зайшоў Казачнік і спытаў:
– Хто з вучняў любіць слухаць і чытаць казкі?
Усе паднялі рукі.
– А хто з вас умее ... Далей
|