Васька і Рэкс
Вясёлы Рэкс гуляў па садзе.
Бяжыць і бачыць: у засадзе
Сядзіць мурзаты Васька-кот,
Цікуе птушак. “Во народ, –
Сярдзіты Рэкс сабе падумаў
І нават, каб умеў, то плюнуў, –
Гультай ніколі не працуе,
Дзе б толькі што сцягнуць пільнуе.
Мышэй зусім лавіць не хоча,
А толькі ходзіць і вуркоча
Лісліва каля гаспадыні.
А тая сэрца сваё выме,
Каб шкадаваць таго хлусліўца.
Не, з гэтым нельга пагадзіцца.
Павінна гаспадыня ведаць,
Каму заўсёды можна верыць.
Ды як пра гэта ёй сказаць?” –
І злосна Рэкс пачаў брахаць
На Ваську, што сядзеў на дрэве.
Закукарэкаў гучна певень,
Трывожна рохнула свіння.
“Ча-му-у-у?” – спыталася карова.
Авечкі бэкнулі ўпаўслова.
Гармідар гусі узнялі.
А Васілю – дык хоць бы хны.
Сядзіць на дрэве, хвосцік звесіў
І не зважае ён на Рэкса,
Бо з дрэва Ваську не дастаць:
– Рэкс, перастань, жа ты брахаць!
Ідзі служы гаспадару,
Хадзіце з ім на паляванне,
А гаспадыню я люблю,
І першы блін – мне на сняданне!”
Аляксандра ГРЫЦКЕВІЧ