Зайнік
Ішоў лесам зайчык. Знайшоў чайнік.
– Эх, – падумаў ён, – я чаю не п’ю, дык што рабіць, буду ў ім жыць. Зняў накрыўку, залез і жыве.
Праходзіць міма ліс. Стук-стук па чайніку: “Хто тут жыве?”
А зайчык у адказ: “Занята ўжо, руды, ты хітры”.
Пайшоў ліс да ваўка: “Воўк-воўк, – кажа, – там чайнік, а ў ім заяц сядзіць, тоўсты-тоўсты, смачны-смачны, пайдзі яго з’еш”.
Падышоў воўк да чайніка, шчоўк па ім пашчай і нарабіў дзірак. Але да зайца не дастаў, зуб толькі зламаў. Заплакаў і пайшоў да мядзведзя.
– Мядзведзь-мядзведзь, – кажа воўк, – у цябе дужая лапа. Дай ты па гэтым чайніку, каб з яго дух вон, бо ён пусты і дзіравы. Падышоў мядзведзь да чайніка, прынюхаўся і кажа: “Не буду яго біць. Гэта не чайнік, а зайнік”.
Дык чаму ж гэта зайнік?
Колькі тут звяроў выйшла на лік?
І хто з іх злы, хто злейшы, а хто добры і спагадны?
Яўген БЯЛАСІН