Лірычная замалёўка
Среда, 11.01.2017 08:13. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Кнігі… Кнігі… Кнігі…
Малыя і вялікія.
Кнігі Роздуму і Жыцця, Пяшчоты і Варожасці.
Возьмеш у рукі кнігу – і адчуеш цеплыню Скарынаўскіх літар.
Папера запахне багатым беларускім лесам, кашлатымі елкамі ды гонкімі соснамі.
А пераплёт – найкаштоўнейшы слуцкі пояс. Вокладка ж – саматканае льняное адзенне думак.
Кнігі… Кнігі… Кнігі…
Малыя і вялікія.
Кнігі Часу і Быцця, Радасці і Суму.
Вольга Крыўко,
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Карцэвіцкая сярэдняя школа»,
8 клас