Роднае слова
Понедельник, 13.02.2017 08:25. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Цудоўнае, дзіўнае скарынава слова,
Няма даражэй за яго.
Бо слова для нас неабходна ў жыцці,
Як зорка, што кліча і свеціць ісці.
Адметна яно незвычайнай пяшчотай
І ў горы, і ў радасці, і за работай,
Як сонейка, дапамагае намжыць,
Спяваць, сябраваць і Радзіму любіць.
Будзь верны сваёй сінявокай краіне,
І помні пра слова ў любую хвіліну.
Задача для нас – захаваць нашу мову,
Пакінуць у спадчыну роднае слова.
Таццяна Гаціла,
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Карцэвіцкая сярэдняя школа»,
6 клас