Мацей, футбол і пыласос
Понедельник, 15.08.2016 09:00. Рубрика: БУСЯ
Мацейка палюбіў футбол,
Бяжыць, крычыць: “Бабуля, гол!”
Пульт тэлевізара падносіць
І націскаць на кнопкі просіць.
Чаканне радасці ў паглядзе,
Бо там ў футбол гуляюць дзядзі.
На паўгады Мацей падрос
І ўжо не страшны пыласос.
А што яго цяпер баяцца?
Рукою можна патрымацца,
На выключальнік націскаць,
Пакой з бабуляй прыбіраць.
Калі з бабуляю адны,
Ў кватэры чысцяць дываны.
Мацейка рады зноў прычыне
У вёску ехаць на машыне.
Там шмат маленькіх куранят
І там жыве стрыечны брат.
Ён мае цэлых тры гады
І ўсміхаецца заўжды.
І бабуля там другая
Мацейку з радасцю чакае.
Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ










