Бусеў слоўнічак. Літара Й
Среда, 29.06.2016 16:12. Рубрика: БУСЯ
Й
Пра літару і нескладовае
Размова будзе адмысловая,
Бо хоць і ёсць яна ў азбуцы,
Ды словы ёй не пачынаюцца.
Затое пішам небакрай,
Ручай, гай, вырай, каравай,
Лінейка, байка, канарэйка,
Айчына, чайка і батлейка.
Наш Буся словы ўсе запомніў.
А ты свой слоўнічак папоўніў?
Тэкст Святланы БОГУШ
А якія яшчэ словы з літарай Й вы ведаеце?