Не паддаліся
У лес, дзе дабро панавала,
Мірна, дружна жылі звяры,
Прыехалі два шакалы,
Сказалі:
– Мы гаспадары
Будзем у вашым краі,
Падкажам вам, што рабіць,
З кім сябравать, параім,
Каго не любіць і біць.
Ёсць тут паблізу месца –
Чулі, канечне, і вы –
Добра звярам там жывецца…
Не маеце галавы!
Выгнаць адтуль іх трэба.
Не выйдуць – стрэламі біць,
Атручываць траву і глебу,
Голадам замарыць!
Там гаспадарыць смелы
І вельму мудры Мядзведзь.
Дзейнічаць трэба ўмела,
Супольнікаў там займець.
Звярам, што жывуць паблізу
У навакольных лясах,
Маніць асцярожна. Паціху
Сеяць пагрозы і страх.
Казаць ім:
“Мядзведзь – нягоднік,
Можа напасці на вас.
Ён крывадушны шкоднік,
Зброі шмат празапас”.
У гэтым вам дапамогуць,
Надзейныя ёсць сябры –
Умеюць усё і могуць
Многа бяды натварыць:
Рваць з каранямі дрэвы,
Ягаднікі таптаць,
Пікі, нажы, сякеры
Спрытна у ход пускаць.
Знішчаць яны Мядзведзя.
Многія самі збягуць.
Каму падзецца няма дзе,
Супраціўляцца пачнуць.
Блакіраваць жорстка, шчыльна,
Ні ежы ім, ні вады.
Сачыць за блакаднымі пільна,
Каб не рабілі бяды”.
Варожую прапанову
Слухалі ўважна звяры.
– Мы ваяваць не гатовы.
Ёсць і нашы сябры, –
Воўк прабубнеў асцярожна.
– Што вы! – сказала ліса. –
Крыўдзіць суседзяў няможна.
Кут іх – сама краса.
– Ку-ку, – закувала зязюля, –
Такога ніколі не чула.
Заяц на пень ускочыў:
– Гінуць ніхто не хоча.
Алень пакруціў рагамі:
– Не быць нам ніколі сябрамі.
Марш у свой край варожы,
Не псуйце наш лес прыгожы!
Зубр прамовіў злосна:
– Вучыце нас ваяваць?
Ад думкі пра гэта млосна.
Лёгка вам заграбаць
Жар чужымі рукамі.
Не хочам мы ваяваць!
Мядзведзь кашлянуў нервова:
– Маё заключнае слова –
Суродзіча не прадам!
Ганьба, шакалы, вам!
Звяры загулі ўсе разам:
– Зараз жа прэч адсюль.
Ніякаіх размоў, адказаў.
Па-добраму просім пакуль!
Шакалы завылі шалёна:
– Не выйшла на гэты раз.
Дзікоў збяром батальёны
І рушым грозна на вас.
– Таксама згрупуем сілы.
Верныя мы сябры.
Не любім бандаў абрыдлых.
Не месца вам у бары!
Марнуеце час дарэмна.
Кіруеце вы не туды…
Шакалы зніклі імгненна,
Залева іх змыла сляды.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ










