Лета з добрай кнігай
Для “Бусі” і “Вясёлкі” лета было вельмі плённым. Чарговы раз наша рэдакцыя падтрымала рэспубліканскую акцыю “Лета з добрай кнігай”. У летнія месяцы прайшло нямала вясёлых сустрэч з чытачамі нашых часопісаў. Сапраўднае дзіцячае свята прынеслі “Буся” і “Вясёлка” ў мінскія пачатковыя школы № 29 і 112, у прэзентацыях новых нумароў удзельнічалі вучні гімназіі № 21, сярэдніх школ № 141 і 162 г. Мінска. Госці сустрэч ахвотна разгадвалі загадкі, выконвалі заданні, спаборнічалі ў веданні роднай мовы. Самыя кемлівыя атрымалі падарункі ад часопісаў.
За летнія месяцы выйшлі цікавыя нумары “Бусі” і “Вясёлкі” агульным тыражом больш як 30000, а значыць, – сапраўдныя кніжкі з цікавымі казкамі, вершамі, апавяданнямі… Нашы чытачы актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах, дасылалі адказы на заданні “Школкі Грошыка”, расказвалі пра свой адпачынак і прачытаныя за лета кнігі.
З новымі сіламі і ідэямі супрацоўнікі рэдакцыі рыхтуюцца да Дня пісьменства. Пра гэта – у наступным нумары. Заставайцеся разам з намі!
Святлана БОГУШ,
літаратурны рэдактар часопіса “Вясёлка”.