Загадкі
Пятница, 9.10.2015 07:03. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
*
На зялёнай галінцы
У драўлянай скрынцы
Ляжыць ласунак –
Твой пачастунак.
(Арэх)
*
Маленькія, чуйныя вушкі,
На лапках мяккія падушкі,
Мае доўгія кіпцюры –
Каб мыш даставаць з нары.
А мыцца пачаў – гасцей чакай,
Радню ці сяброў сустракай.
(Кот)
*
Лясная драпежная птушка.
Ніколі не спіць уначы.
Напэўна, не мае падушкі.
Ці, можа, ад страху крычыць?
(Сава)
Іван КАРЭНДА