Марафон добрых спраў
У канцы кастрычніка “Вясёлка” прыняла ўдзел у дабрачынным марафоне, які праходзіў у адным са сталічных гандлёвых цэнтраў. Грамадская арганізацыя “Дом на скале” наладзіла не проста дабрачынную акцыю, а сапраўднае свята. На працягу двух дзён валанцёры збіралі падарункі для дзяцей-сірот і дзяцей з цяжкімі захворваннямі. Наведвальнікаў мерапрыемства чакалі цікавыя майстар-класы, канцэрт, прадстаўленне ад тэатра лялек “Батлейка”… Маленькія госці свята вучыліся рабіць пацеркі з макароны, майстравалі паштоўкі для сваіх мам, прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў. Удзельнікі конкурсу атрымлівалі падарункі ад “Вясёлкі” і “Бусі”. Іх малюнкі будуць друкавацца на старонках нашых часопісаў.
А вось і некаторыя малюнкі, якія атрымаліся ў удзельнікаў, можна паглядзець на нашай старонцы ў «В контакте».