Божая кароўка
Четверг, 6.11.2014 07:15. Рубрика: Рознае
Музыка Таццяны Піменавай
Словы Станіслава Валодзькі
Кароўка-багоўка,
Што заўтра будзе:
Дождж ці пагода?
На дождж – пасядзі,
На пагоду – паляці!
Прыляцела крошка, –
Ўбранне ўсё ў гарошак, –
На далоньку смела
Адпачыць прысела.
Прыпеў:
Дзе твае дзеткі
Ўсмак ядуць цукеркі,
Паляці на неба,
Прынясі нам хлеба!
Ты ўзляці, будзь добрай, –
Напрароч пагоду! –
Выйсці ў падарожжа
Заўтра ёсць нагода.
Прыпеў.
Прыгажунька-крошка, –
Ўбранне ўсё ў гарошак, –
На далоньку смела
Адпачыць прысела.
Прыпеў.