За фотаздымак вы можаце атрымаць бясплатны камплект адзення для свайго дзіцяці
Часопіс “Вясёлка” сумесна з гандлёвай сеткай вопраткі для мам і дзетакй Mothercare распачынаюць новы праект. Усё што вам патрэбна зрабіць – гэта да 16 красавіка (!) дадаць фота у гэты альбом: http://vk.com/album-24039022_192037958. Таксама у подпісу да фота вы павінны пакінуць свае кантакты для сувязі.
Журы выбярэ адзін фотаздымак. Пасля гэтага пераможцаў запросяць у магазін Mothercare, дзе мама на свой густ абярэ вопратку з новай вясенне-летняй калекцыі . Потым з дзіцям папрацуе стыліст і прапануе другі варыянт адзежы.
Нашых герояў чакае цікавая прафесійная фотасесесія,вынікі якой будуць надрукаваны ў часопісе «Вясёлка» № 5 (майскі нумар 2014 год).
Шляхам галасавання ў групе мы дазнаемся, які з камплектаў пераможцы забяруць сабе абсалютна бясплатна. Таму, калі ў вашых сем’ях ёсць вучні пачатковых класаў (з першага па чацвёрты (7-11 гадоў)), чакаем вашых здымкаў і кантактаў!!!