Загадкі
Вторник, 25.03.2014 16:25. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Не кравец і не шавец,
А заўжды з іголкамі –
Вострымі і колкімі.
Мо, таму такі храбрэц.
Без людзей і памагатых
Сам сабе збудуе хату,
Любіць жыць каля вады,
Каб нырца даваць туды.
Жоўтая мышка
З тонкім хвастом
У норцы сядзіць
Пад зялёным кустом.
Яна не лайдачыць ніколі,
Без мэты не шпацыруе, –
На лузе, у садзе, на полі
Шчыруе, шчыруе, шчыруе.
Ніводнага дня не гультуе,
Старанна працуе ўсё лета,
Для нас пачастунак гатуе –
Духмяны мядок з летніх кветак.
Крылы ёсць, а не лятае,
Ног няма, а завітае
У любы куток ракі.
Яе любяць рыбакі.
Іван Карэнда