Разбярыся, дружа
Вторник, 4.03.2014 09:18. Рубрика: Вершы
На падворку навіна:
Певень знёс яечка.
“Праўда гэта ці мана?” –
Думае авечка.
Запытала ў барана:
Той – ні ку-ка-рэ-ку.
Закудахтала яна
І пайшла ў аптэку.
А насустрач ёй – індык.
Рохкае лагодна
І паказвае язык,
Лічыць, гэта модна.
І авечку, і мяне
Збілі з толку дужа.
Хто кудахча? Хто пяе?
Разбярыся, дружа.
Загадка
Звісае з даху востры цвік.
Я да яго ўжо прывык.
На сонцы ён кудысьці знік.
І што за цвік? Куды ён знік?
Ірына САСНА