2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, стварэння Саюзнай дзяржавы
Мае юныя беларускія сябры! Гэта выдатна, што вы цікавіцеся гісторыяй, культурай нашых краін — Беларусі і Расіі. У нас агульныя межы, мы разумеем адзін аднаго без перакладчыка. Шмат агульнага і ў гісторыі, культуры, традыцыях нашых народаў. Давайце навучымся берагчы ўсё гэта багацце. І не толькі берагчы, але і памнажаць яго. Такая адказная справа чакае вас, дзяцей, у недалёкай будучыні. А цяпер ваша задача назапашваць веды, узбагачаць душу дабрынёй, пошукам сябе ў грамадстве. Я шчыра падтрымліваю праект вашага любімага часопіса “Вясёлка”, накіраваны на ўмацаванне сяброўства і яднання нашых краін. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і новых ведаў на самым галоўным уроку, які называецца ЖЫЦЦЁ.
З павагай,
Грыгорый Аляксеевіч Рапота,
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы.