Свята на лясной палянцы
Здарылася гэта пад Новы год. Вырашылі звяры наладзіць сабе свята. Сабраліся пад вялікім старым дубам, раздалі ўсім заданні. Заяц з лісіцаю павінны былі знайсці самую прыгожую елачку на палянцы. За яе ўпрыгожванне адказнымі прызначылі вавёрку з куніцай.
– Шкада толькі, падарункаў не будзе, – засумавала маладзенькая казуля.
– Як не будзе?! – падскочыла сарока.
– Сапраўдны Новы год без падарункаў не бывае.
– Але ж не адмяняць нам з-за гэтага свята, – сказала вавёрка.
У другой палове дня міма палянкі праходзіў ляснік. Заўважыў ён ёлку, падышоў бліжэй. На галінках прыгажуні віселі пацеркі з высушаных ягад і грыбоў. Зразумеў тады ляснік, чые прыпасы сталі ўпрыгажэннем, а таксама хто і дзеля чаго прыбраў елку. Вырашыў ён парадаваць лясных жыхароў. Схадзіў дадому, прынёс гасцінцаў і пакінуў іх пад ёлкай.
Увечары сабраліся звяры на палянцы, а пад ёлкай столькі гасцінцаў! Чаго тут толькі не было: і рыбка для лісы, і морква для зайчыка, і цэлы мех арэхаў для вавёркі. І шмат чаго яшчэ.
– Вось і падарункі! – засакатала сарока.
– Дзякуй табе, Дзядуля Мароз! – усклікнула казуля, а за ёй і ўсе астатнія звяры.
Лясныя жыхары скакалі, спявалі, вадзілі карагоды. Цудоўнае атрымалася свята!
Паліна ГАРМАЗА.
г. Дзяржынск, гімназія.