Радасць
Четверг, 3.01.2013 09:26. Рубрика: Вершы
Радзіма, ты – мой кут вячысты,
Той край, дзе мне адкрыўся свет,
Ты – самы светлы, самы чысты.
Я зберагу цябе ад бед.
Я так люблю цябе, мой краю,
Што нават слоў не падабраць.
Люблю, шаную і не знаю,
Як радасць у душы стрымаць.
А радасць гэтую развеяць
Не змогуць вецер і мароз.
Хай на дварэ гудуць завеі,
Мне люба тут усё да слёз.
Юлія СІЛЬВАНОВІЧ.
Мінскі раён, Гатаўская СШ.