Як узнікаюць вадаспады?
Ці задумваліся вы, што будзе, калі рака не пацячэ па раўніне, як большасць нашых беларускіх рэчак, а сустрэне высокую каменную перашкоду? Тады яна збярэ ўсе свае сілы і пачне змагацца. Яе хвалі будуць біцца аб моцную горную пароду, узрывацца ў неба магутнымі струменямі і прарывацца, падаць долу, каб рака магла прадоўжыць свой шлях. Так узнікаюць вадаспады. А самы верх каменнага выступу, адкуль вада пачынае сваё падзенне, называецца грэбнем. Вадаспады ўражваюць сваёй магутнасцю і прыгажосцю. А яшчэ яны карысныя, бо каля іх лёгка дыхаецца, і гаючае, насычанае паветра дапамагае лячыць астму і бранхіты. Вадаспады выкарыстоўваюць для вырабу электрычнасці. Ёсць і ў Беларусі свой вадаспад – у Мёрскім раёне, на рацэ Вяце.
Фантаст-Усёвед
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Правер сябе: паспрабуй правільна спалучыць назвы найпрыгажэйшых вадаспадаў і назвы тых краін, дзе яны размешчаны.
Краіны: Вадаспады:
Венесуэла Анхель
Бразілія Сазерленд
Нарвегія Галфос
ЗША Ніягара
Ісландыя Вінуфосен
Перу Гокта
Новая Зеландыя Ігуасу